Вы тут

МУС: спробы пратэстаў супраць рэферэндуму малалікія


МУС фіксуе малалікія спробы пратэстаў супраць рэферэндуму. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства са спасылкай на начальніка аддзела па масавых мерапрыемствах упраўлення аховы правапарадку МУС Уладзіміра Станілевіча, паведамляе БелТА.


«Мы фіксуем малалікія спробы правядзення пратэстных акцый, дэманстравання незарэгістраванай сімволікі, нанясення розных надпісаў на будынкі, расклейвання ўлётак, накіраваных супраць рэферэндуму. Яшчэ раз нагадваю, супрацьпраўныя дзеянні, якія замахваюцца на правы і свабоды грамадзян, цягнуць адказнасць, устаноўленую заканадаўчымі актамі», — падкрэсліў Уладзімір Станілевіч.

Ён адзначыў, што з 21 лютага супрацоўнікі міліцыі ажыццяўляюць кругласутачную ахову ўсіх памяшканняў для галасавання, арганізавана садзейнічанне ўчастковым камісіям. На кожным участку задзейнічана дастатковая колькасць супрацоўнікаў міліцыі. Прыцягваюцца прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, члены БРСМ і добраахвотных дружын.

Для рэагавання на магчымыя ўскладненні аператыўнай абстаноўкі ў гатоўнасці да дзеянняў знаходзяцца групы хуткага рэагавання. Выкарыстоўваюцца тэхнічныя сродкі — сістэмы відэаназірання аб’ектаў. У кожным органе ўнутраных спраў прадугледжаны рэзерв асабовага складу. «Сіл і сродкаў дастаткова. Правапарушэнні і правакацыі, якія могуць узнікаць у месцах галасавання і на прылеглай тэрыторыі, будуць хутка і аператыўна спыняцца», — адзначыў начальнік аддзела.

Прадстаўнік МУС таксама нагадаў, што падчас электаральнай кампаніі не прадугледжаны збор подпісаў і правядзенне агітацыйных мерапрыемстваў у паведамляльным парадку. Усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі Аб масавых мерапрыемствах. Для правядзення мітынгу або пікету неабходна дазвол мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. Парушэнне парадку іх арганізацыі або правядзення з’яўляецца парушэннем артыкула 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пры гэтым санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф да 200 БВ або адміністрацыйны арышт да 15 сутак, за паўторнае парушэнне — да 30 сутак.

«У цэлым органамі ўнутраных спраў прымаюцца неабходныя меры па ахове грамадскага парадку ў дастатковым аб’ёме, які дазваляе забяспечыць бяспечныя ўмовы для правядзення рэспубліканскага рэферэндуму», — рэзюмаваў Уладзімір Станілевіч.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».