Вы тут

Якiя мужчыны падабаюцца абсалютна ўсiм жанчынам? 5 якасцяў ідэальнага партнёра


Насамрэч кожны свядомы мужчына жадае разабрацца: (але ніколі ў гэтым не прызнаецца) як яе кахаць, як зрабіць шчаслівай, як дамагчыся таго, каб яна імкнулася да мяне адзінага. Мужчыны хочуць ведаць, як уладкаваны жаночы розум і як стаць тым, у кім жанчына будзе мець патрэбу. Накачаны прэс, банкаўскі рахунак цi тонкі гумар. Што ж робіць мужчын прывабнымі ў вачах жанчыны? Вядома, кожная дзяўчына мае сваё разуменне, якім павінен быць сапраўдны мужчына. Аднак, вызначана, што iснуюць выразныя рысы характару, на якія амаль усе жанчыны звяртаюць увагу і якія правакуюць іх быць больш адданымі, добрымі і спагадлівымі. У гэтым артыкуле вы даведаецеся, што абсалютна ўсіх жанчын прываблiвае ў мужчынах? Чаго жанчыны больш за ўсё хочуць ад партнёра, у чым маюць патрэбу?


Мужчыны сапраўды надзелены ўладай як ствараць, так і разбураць адносіны. Усё, што яны робяць, усе іх дзеянні ў рамках асабістых зносін, з’яўляюцца галоўным крытэрыям, па якім можна адрозніць паспяховыя адносіны ад непаспяховых. Гэта зусім не азначае, што жанчыны могуць паслабіцца і зняць з сябе адказнасць. Але часцяком менавіта мужчыны задаюць тон зносінам — вызначаюць iх якасць.

Дык як жа паводзяць сябе мужчыны ў сапраўды шчаслівых шлюбах? Менавіта наяўнасць гэтых мужчынскiх якасцяў дапаможа дабіцца поспеху ў стасунках.

Будзьце надзейным! Гэта першае, што жанчыны шукаюць у мужчынскiм поле. Галоўны сэнс надзейнасці ў тым, што мужчына з’яўляецца тым, за каго сябе выдае. Такі партнёр заўсёды бярэ на сябе адказнасць за тое, што робіць і за тое, што гаворыць. Яго словы не разыходзяцца са справай ніколі: сказаў — зрабіў. Пры гэтым гаворыць адкрыта і сумленна, што не можа чагосьці зрабіць ці даць, калі ён рэальна не можа. Ніякіх ілюзій не стварае, не малюе прыгожых замкаў, не ўводзіць у зман. Надзейны мужчына не будзе марнаваць свой час і пакараць жанчыну прыгожай балбатнёй. Толькі ўчынкамі ён пераконвае ў шчырасці сваіх намераў! Вось такіх прадстаўнікоў моцнага полу заўсёды будуць шанаваць і паважаць.

Надзейнага мужчыну адрозніваюць наступныя прыкметы:

  • Разлічвае ў жыцці толькі на сябе
  • Самадастатковы ў прыняцці рашэнняў, не залежыць ад старонняга меркавання
  • Аддае перавагу адкрытым і сумленным адносінам, не любіць маніпуляцый
  • Ведае сябе: прымае свае здольнасці, магчымасці, слабасці. Калі чалавек параўноўвае сябе з сабой мінулым, адзначае поспехі і расце, ён зможа быць годным партнёрам 
  • Не схільны да залежнасцяў (наркатычнай, алкагольнай, гульняманіі)

Калі мужчынскае слова не мае вагі, то і сам мужчына не варты нічога!

Будзьце ўважлівым! Надайце каханай непадзельную ўвагу. Вам нават не трэба рабіць нічога асаблівага. Варта проста быць побач і размаўляць. Калі яна хоча з вамі пагаварыць, адхіліцеся ад сваіх спраў, — адкладзiце мабільны тэлефон, глядзіце ёй прама ў вочы. Гэтым вы прадэманструйце, што вам важна, як яна сама, так і тое, што яна кажа. Магчыма, вам здадуцца яе словы неістотнымі, але памятайце, для яе — гэта надзвычай важна. Такім чынам, яна просіць вас аб эмацыйным кантакце. Вы заўсёды будзеце апярэджваць іншых мужчын, калі пачняце шчыра цікавіцца яе жыццём. Не трэба даваць парады, калі яна не просіць, дайце магчымасць проста выказацца. Усё, што ёй неабходна — ваша разуменне, якога можна дабіцца, задаючы пытанні: Як ты сябе адчуваеш? Што ты думаеш пра гэта? Табе, мусіць, непрыемна было? Я так цябе разумею. Чым я магу табе дапамагчы? Табе патрэбна мая дапамога? Такія размовы надзвычай карысныя для ўзаемнага даверу.

Мужчынская непадзельная ўвага да жаданняў, інтарэсаў і праблем жанчыны выпрацоўвае яе прыхільнасць.

Выказваючы праблему, жанчыны пазбаўляюцца ад эмацыйнай напругі.

Кожная жанчына пры знаёмстве з мужчынам задае сабе пытанне: Ён надзейны? Ён стане мне падтрымкай? Яму можна давяраць? На яго можна спадзявацца?

Дзве галоўныя жаночыя скаргі:

  • Я не магу на яго спадзявацца
  • Мне не хапае душэўнай блізкасці

Ваша надзейнасць выбудоўваецца праз эмацыйную сувязь з жанчынай

Як здабыць духоўную блізкасць? Для жанчын паказ эмоцыі — магчымасць наладзіць эмацыйны кантакт, для мужчыны — прадэманстраваць падтрымку.

Чым менш вы прымаеце настрой жанчыны на свой рахунак, тым лепш для вас.

Будзьце мужным! Гэта адна з самых важных якасцяў. Кожная дзяўчына марыць аб мужным маладым чалавеку, які валодае харызмай і ўнутраным стрыжнем. Мужчына павінен навучыцца кантраляваць, але не стрымліваць эмоцыі, а таксама быць у меру цвёрдым, упэўненым у сабе і здольным абараніць сваю каханую. Жанчыны не любяць нэндзаў са слабым характарам, і без шкадаванняў з такімі развітваюцца. Таму не жальцеся днямі і начамі на свае праблемы, працу і начальніка. Акрамя таго, мужнасць — гэта арыентацыя на развіццё і поспех. Перш за ўсё размова ідзе аб рашучасці, жаданні дзейнічаць, ставіць перад сабой мэту. Любы мужчына павінен ведаць, чаго ён хоча дамагчыся і дзеля чаго ён жыве. Моцны, мужны мужчына заўсёды возьме сітуацыю пад свой кантроль і выруліць. Ён не апусціць рукі i не зламаецца. Безумоўна, яму таксама патрэбна падтрымка каханай, аднак яго ўнутраная сіла дае і самой жанчыне ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Жанчыны ў такім выбранніку бачаць як сексуальны аб’ект, так і абаронцу, прызнаюць кіраўніком сям’і.

Жадаеце падабацца жанчынам — пачніце клапаціцца пра іх!

Будзьце клапатлівымі! У чым гэта праяўляецца? Калі мужчына з усіх сіл імкнецца зрабіць нешта добрае — ён, вызначана, пра вас клапоціцца. Такi партнёр заўсёды будзе дзяліцца ўсімі сваімі рэсурсамі: фінансамі, падарункамі, грашыма. Напрыклад, нагадае накінуць плашч перад выхадам, таму што на вуліцы пахаладала, ці папросіць паведаміць, калі вы даберацеся да дому, каб пераканацца ў вашай бяспецы. Самыя простыя просьбы і фразы, якім мы рэдка надаём значэнне, насамрэч вельмі важныя для разумення сутнасці мужчынскiх адносін. Нас, жанчын, такія паводзіны зачароўваюць. 

Будзьце шчодрымi! Скупы і эгаістычны мужчына — гэта кашмар для любой жанчыны. Але шчодрасць заключаецца не толькi ў здольнасці лёгка расставацца з фінансамі, а ў наяўнасці ў чалавека «шырокай душы», жаданні не толькі браць, але і аддаваць. Думаць аб іншых незалежна ад сітуацыі, аказваць дапамогу. Шчодрасць душы — прыкмета глыбокай маральнасці чалавека, дабрадушша. Ад зносін з такім чалавекам атрымліваеш велізарнае задавальненне, насычаешся яго дабразычлiвасцю. Гэта якасць павінна быць уласціва кожнаму прадстаўніку моцнага полу, асабліва пры наяўнасці ўласнай сям’і.

У адносінах з жанчынамі мужчына можа выконваць толькі дзве ролі — ён альбо герой, альбо не герой!

Акрамя таго, мужчынам вельмі выгадна будаваць сур’ёзныя і трывалыя адносіны. Бо паводле даследаванняў, мужчыны, якія знаходзяцца ў здаровых і шчаслівых стасунках:

  • Больш зарабляюць
  • Больш займаюцца якасным і бяспечным сексам
  • Больш жывуць
  • Менш пакутуюць ад хранічных захворванняў. Пераканаўчыя аргументы, ці не так?

Задача кожнага мужчыны — стаць унікальным палюбоўнікам, сябрам, мужам менавіта для сваёй каханай.

Безумоўна знойдзецца яшчэ цэлы шэраг характарыстык, у тым ліку розум, сумленнасць, адданасць, дабрыня, сіла і многае іншае. Аднак варта ўлічваць, што і якасці жанчыны павінны адпавядаць сапраўднаму мужчыну.

Парады для мужчын:

  • Любіце сваю жонку больш, чым якую-небудзь іншую жанчыну, нават калі з гадамі яна будзе менш прывабнай
  • Не падзяляйце працу па хаце на мужчынскую і жаночую. Бо цяпер дзяўчыны працуюць нароўні з мужчынамі, а то i больш.
  • Дарыце падарункі сваёй жанчыне не толькі ў перыяд заляцанняў, але і падчас усяго сямейнага жыцця
  • Не скардзіцеся, як цяжка вам; замест гэтага пацікаўцеся, як ідуць справы ў яе.
  • Вялікімі літарамі напішыце ў сваім календары яе дзень нараджэння і іншыя даты, якія важныя для яе. Паверце, яна будзе ўсцешаная і ўдзячная.
  • Кажыце часцей, што кахаеце, нават калі яна гэта ўжо «ведае», і паказвайце гэта, напрыклад, цікавячыся яе прыгажосцю, здароўем, працай.
  • Пераканайце самога сябе, што самае галоўнае ў жыцці — сям’я: жонка і дзеці. Спадзяюся, вы не думаеце, што дастаткова толькі прыносіць грошы ў дом?
  • Калі вы хочаце ўсталяваць з жанчынай трывалыя адносіны, яна павінна адчуваць побач з вамі сябе ў бяспецы.
  • Калі вы не жадаеце яе выслухоўваць, ігнаруеце, яна не будзе адчуваць эмацыйнай абароненасці.
  • Часам адмаўляйце сабе ў асабістай выгадзе і камфорце — дзеля сям’і.
  • Калі вы не паважаеце яе мары і не гатовы зрабіць усё, што ў вашых сілах, каб дапамагчы іх ажыццявіць, то наўрад ці побач з вамі будзе шчаслівая дзяўчына.

Любы мужчына імкнецца быць побач з той, што задаволеная і поўная любовi да жыцця. Калі вы не ведаеце, пра што марыць ваша каханая, — спытайце. Памятайце, жанчына заўсёды тонка адчувае ўсе струны вашай душы. І калі вы з ёй шчыры і адкрыты, яна абавязкова адкажа ўзаемнасцю і ацэніць вашае стаўленне да яе!

Псiхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: рexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».