Вы тут

Лісковіч: Прыярытэтнымі застаюцца дзяржпадтрымка і сацыяльная накіраванасць


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, які пройдзе ў краіне 27 лютага: 


— У новым праекце Канстытуцыі прыярытэтнымі застаюцца дзяржаўная падтрымка і сацыяльная накіраванасць, — адзначыў старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі. 

Ён звяртае ўвагу, што нягледзячы на агульнасусветныя тэндэнцыі ў Беларусі захоўваецца бясплатныя адукацыю і медыцынскае абслугоўванне. У прыярытэце па- ранейшаму — падтрымка мацярынства, бацькоўства і дзяцінства, асаблівы клопат пра людзей сталага ўзросту і інвалідаў.

Сенатар акцэнтуе ўвагу, што ў новым праекце Асноўнага Закона краіны асаблівая ўвага нададзена выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. Сям’я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця.

— Дабрабыт і моц сям’і — вось мерка развіцця і стабільнасці краіны, — лічыць Віктар Лісковіч. — Любую дзяржаву можна разбурыць без адзінага стрэлу, калі падмяніць у яе грамадзян каштоўнасці і традыцыі на лжывыя, прыдуманыя нармальнымі. Менавіта таму ў мэтах недапушчэння скажэння фундаментальных, асноватворных каштоўнасцяў грамадства, у ліку якіх сям’я, дзеці і дэмаграфічная бяспека, у новым праекце Канстытуцыі, артыкуле 32, канкрэтызуецца паняцце шлюбу як саюза жанчыны і мужчыны.

Ён адзначае, што гэтыя грамадскія каштоўнасці ўжо апынуліся пад ударам у іншых краінах, якія спрабуюць навязаць усім сваю так званую «прагрэсіўную мадэль развіцця», руйнуючы інстытут сям’і і маральныя асновы грамадства. 

— Знікае інстытут сям’і, гэта прыводзіць да росту попыту на міграцыю, росту і амаладжэнне злачыннасці. Павялічваецца колькасць дзяцей, якія выхоўваюцца па-за сям’ёй або ў няпоўнай сям’і, з’яўляюцца новыя «сацыяльныя вірусы» — мода на бяздзетнасць, аднаполыя шлюбы і, як следства, — дэмаграфічныя праблемы, — перакананы старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі.

Ён нагадвае аб сусветным вопыце, які прадэманстраваў, што адступленне ад нацыянальных духоўна-маральных традыцый прыводзіць да дэградацыі грамадства, да страты незалежнасці і нацыянальных катастроф.

— Дзякуючы нашай згуртаванасці, яднанню, калектывізму і цэласнай падтрымцы дзяржавы наша краіна зможа стаць сусветным лідарам у захаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, лідарам у захаванні, падтрымцы і ўмацаванні інстытута сям’і, у вырашэнні дэмаграфічных праблем, — выказаў упэўненасць Віктар Лісковіч.

Ён перакананы, што ўсе зацікаўленыя ў тым, каб сем’і былі шчаслівыя, дзяржава — развівалася, а людзі адчувалі сябе абароненымі. 

— А значыць, абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны — прыйсці на рэферэндум і пацвердзіць свае намеры па пабудове і ў далейшым свабоднай суверэннай незалежнай дзяржавы, — заклікаў сенатар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».