Вы тут

Галоўчанка: Узброеныя Сілы надзейна абараняюць бяспеку дзяржавы


Узброеныя Сілы надзейна абараняюць бяспеку дзяржавы. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, адкрываючы спаборніцтвы па стральбе паміж кіраўніцтвам сілавых структур Беларусі, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сёння Дзень абаронцаў Айчыны. Гэтае свята нам блізкае і зразумелае, яно святое для кожнага з нас. Мы прынеслі гэтае свята з савецкіх часоў і інкарпаравалі ў нашу дзяржаўную ідэалогію. Мы зрабілі гэта абсалютна свядома. У апошнія гады беларускае грамадства выразна адчула, што Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні, ваенізаваныя арганізацыі — той хрыбет, на які можа абаперціся дзяржава ў няпростыя моманты. Ваенная арганізацыя дзяржавы надзейна абароніць яе бяспеку», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

«Учора, віншуючы ветэранаў, увесь сілавы блок, Прэзідэнт Беларусі сказаў, што прымаюцца сур’ёзныя меры па падрыхтоўцы нашых Узброеных Сіл да дзеянняў у любых умовах. Гэта сапраўды так. На працягу мінулага года былі прыняты самыя маштабныя і фінансава ёмістыя рашэнні за ўсю гісторыю нашай незалежнасці па пераўзбраенні Узброеных Сіл. На працягу бліжэйшых некалькіх гадоў для нашай арміі і іншых сілавых структур паступіць значная колькасць узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, такой маштабнай праграмы ніколі ў нас не было, але сам час абавязвае нас гэта рабіць, у дадатак да таго, што вырабляе і пастаўляе наш айчынны абаронны сектар», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Спаборніцтвы па стральбе праходзяць сёння ў спартыўна-стралковым комплексе імя Маршала Савецкага Саюза С.К. Цімашэнка. «Сімвалічна, што мы сёння сабраліся ў гэтым месцы, значным для беларускага стралковага спорту, які падарыў нашай краіне шмат чэмпіёнаў і прызёраў. Упэўнены, усе ўдзельнікі спаборніцтваў сёння пакажуць самы дастойны вынік. Жадаю ўсім спартыўных поспехаў і перамог, а нашай Беларусі — свету і дабрабыту», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.