Вы тут

Sex-балясы. Далей схаваеш, бліжэй знойдзеш


І пацвярджэнняў таму — процьма. Так, раўнівая жонка, жыхарка мексіканскай сталіцы Мехіка, хавалася ў багажніку разам з сынам — шпіёніла за мужам-таксістам падчас яго начных змен. («Засынаюць муж з жонкай. Раптам шафа загаварыла: «Ну што, твой спіць?» — «Быццам бы так», — адказвае жонка. — «Ну тады я пайду?» Тут муж прачынаецца: «Куды пайшоў, я за цябе яшчэ крэдыт не аддаў!») Кліент Uber ехаў у машыне, калі кіроўца пачуў дзіўны гук з багажніка. Кіроўца адкрыў яго і ўбачыў там уласную жонку з дзіцем. Пасажыр сфатаграфаваў тое, што адбываецца, і апублікаваў здымкі на Facebook. «Уявіце, што вы едзеце ў таксі, а затым высвятляецца, што жонка кіроўцы хаваецца ў багажніку, каб шпіёніць за ім!» — напісаў відавочца. («Крыўдна, калі пасля вяселля жонка перастае сачыць за сабой. А за табой не перастае».) Адзін з карыстальнікаў Facebook зазначыў: «Яна больш клапоціцца аб тым, каб шпіёніць за сваім мужам, чым аб дзіцяці». («Не верце, калі жонка кажа, што дзеці для яе — самае дарагое. Бо іх яна можа пакінуць на суседку, а мужа — не».)


А ў амерыканскім горадзе Мідленд, штат Мічыган, дзяўчына залезла ў багажнік (зноў ён!) аўтамабіля, каб прасачыць за знаёмай, якая праявіла цікавасць да яе каханага. («— Таня, ты ведаеш, мне цябе вельмі не хапае!» — «Праўда?!» — «Так... Прыйдзецца, мабыць, яшчэ адну бабу завесці».) 19-гадовы Джейкаб Глазга распавёў сваёй дзяўчыне, 18-гадовай Саманце Грывальскі, што яе знаёмая спрабуе фліртаваць з ім у сацсетках. («Не кажыце, што мужчына — бабнік. Быў бы ён адналюб — да вас бы чарга не дайшла!») Калі тая знаёмая прапанавала яму сустрэцца, Саманта паехала з ім. («Генадзь не верыў у Дзеда Мароза, пакуль не застукаў яго са сваёй жонкай».) «Я хацела даведацца, як далёка яна зойдзе і што будзе рабіць з маім бойфрэндам, калі ніхто не бачыць. У трох кварталах ад месца вечарынкі той прапанаваў мне схавацца ў багажніку», — распавядала яна. Адтуль Саманта чула, што саперніца села ў машыну і загаварыла з Джэйкабам. («— А вы... замужам?» — «Ледзь-ледзь». — «Я таксама часам... жанаты».) «Давялося выслухоўваць, як яна пералічвала ўсё, чым хацела б з ім заняцца, — сцвярджае яна. — Прызнацца, не ўражвала арыгінальнасцю». Хлопец падыграў ёй і сказаў, што пашукае ў багажніку прэзерватывы. («Я саромеюся спытаць: а пасля падпісання акта на дазвол сексу ці патрэбны потым акт аб выкананні работ?») Выйшаўшы з машыны, ён выпусціў Саманту і вярнуўся ў аўтамабіль ужо з ёй. Пакуль яго не было, дзяўчына паспела зняць шорты. («Прыйшла жонка, а госці не адзетыя...») Нягледзячы на гэта, яна паводзіла сябе так, быццам нічога не адбылося, і адмаўляла ўсе абвінавачанні. «Я не толькі даведалася, хто яна такая на самай справе, але і ўбачыла, што за чалавек мой хлопец», — падсумавала Саманта. («— Чаму ты перастаў сустракацца з той дзяўчынай?» — «У яе дрэнны густ». — «У чым гэта праяўляецца?» — «Яна сказала, што я ёй не падабаюся».)

...Брытанскі вайсковец таемна правёз замежную палюбоўніцу на авіябазу Каралеўскага ваенна-марскога флоту ў Ёвілтоне, графства Сомерсет, і два тыдні хаваў яе ў шафе ў сваім пакоі. («Чаму жонка ў сваёй сяброўкі пераначаваць можа, а муж у сваёй — не?») Жанчыну знайшлі афіцэры. Яе вывелі з тэрыторыі базы, пасля чаго яна неадкладна пакінула Вялікабрытанію... Супрацоўнік авіябазы патлумачыў, што знаёмы з ёй некалькі гадоў. Падчас святкавання Раства ён сустрэўся з каханкай. («Караценька пра сябе: нішто такая... вясёленькая...») Яна збіралася вярнуцца ў Нідэрланды пасля Новага года, аднак сутыкнулася з праблемамі з прычыны эпідэміі COVІD-19. Тады вайсковец вырашыў прытуліць яе на авіябазе. («Дамы, калі джэнтльмен хоча ад вас баршчу, не спрабуйце «ўцюхваць» яму секс. Раздражняе».) Вяртаючыся з водпуску, ён правёз жанчыну на ахоўную тэрыторыю ў (чым бы вы думалі?) багажніку аўтамабіля. («Усё надакучыла! Стамілася! Сыду ў манастыр! У мужчынскі... на тры дні... а можа, на чатыры? Пагляджу, як сустрэнуць...») Каб пазбегнуць выкрыцця, вайсковец павесіў на дзверы памяшкання таблічку з надпісам «Не ўваходзіць, аб прыборцы паклапоцімся самі». («Давядзі да аргазму і далей можаш не праводзіць».)

...У Індыі мужчына, які 11 гадоў хаваў каханую ў зачыненым пакоі (чым не той самы «хатні багажнік»?) у доме бацькоў, нарэшце ажаніўся з ёй. Рахман і Саджыта праславіліся, калі высветлілася, што дзяўчына, якая лічылася зніклай шмат гадоў таму, таемна жыла ўвесь гэты час разам з любімым чалавекам. («— Учора прачнуўся, а цябе няма. Дзе ты была, дарагая?» — «А дзе ты прачнуўся, дарагі?») Аднак нават родныя мужчыны не падазравалі пра гэта, бо яна знаходзілася ў пакоі, куды ён нікога не пускаў. Саджыта выбіралася на вуліцу толькі па начах праз акно. («Калі існуюць хатнія гаспадыні, недзе павінны быць і дзікія».) Пасля буйной сваркі з бацькамі Рахман з каханай таемна з'ехалі ў суседнюю вёску і арандавалі там дом. Цяпер іх саюз нарэшце стаў афіцыйным. («Бабуля, гледзячы на вясельны картэж: «Ну вось, яшчэ адну павезлі посуд мыць...») Праўда, традыцыйную індуісцкую цырымонію правесці не ўдалося, бо бацькі мужчыны былі супраць шлюбу. («Мама, ён пачаў цікавіцца маім мінулым!» — «Трэба разводзіцца, з такім у цябе няма будучыні».) Вось такі багаж гісторый...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.