Вы тут

Сустрэцца з... Францыскам Скарынам


Да ўдзелу ў конкурсе эсэ «Пуцявінамі беларускага пісьменства» запрашае школьнікаў БДУ. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці і накіравана на далучэнне навучэнцаў да гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, а таксама папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, прафесійнае самавызначэнне і развіццё творчых здольнасцяў у падлеткаў.


Да ўдзелу запрашаюцца вучні 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Канкурсантам на выбар прапаноўваецца шырокая тэматыка. Гэта могуць быць эсэ-ўражанні пра знакавыя помнікі старажытнага беларускага пісьменства, дзейнасць нашых першадрукароў і асветнікаў, аўтараў першых выданняў паэзіі і прозы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, пра сустрэчы з пісьменнікамі-землякамі і наведванне выстаў і кніжных экспазіцый. Дапускаецца напісанне работ на іншую літаратурную тэматыку.

Апавяданні трэба падрыхтаваць на беларускай мове аб'ёмам не больш за чатыры старонкі друкаванага тэксту.

Матэрыялы прымаюцца да 31 сакавіка ўключна на электронны адрас часопіса «Роднае слова»: konkurs@rod-slova.by. У заяўцы абавязкова трэба ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, назву і тэлефон навучальнай установы, клас, паштовы і электронны адрасы, а таксама звесткі і пасаду кіраўніка.

Усіх удзельнікаў конкурсу запросяць 8 красавіка на цырымонію аб'яўлення і ўзнагароджання пераможцаў. Мерапрыемства адбудзецца на філалагічным факультэце. У гэты ж дзень школьнікі змогуць таксама прыняць удзел у вочным трэнінгу па беларускай мове і літаратуры, віктарыне «Філалогія і Я». Акрамя гэтага, старшакласнікаў пракансультуюць выкладчыкі-філолагі па паляпшэнні зместу творчых работ.

Арганізатарамі конкурсу эсэ выступаюць філалагічны факультэт БДУ і часопіс «Роднае слова». Супрацоўніцтва паміж імі мае доўгую гісторыю, апошнім сумесным праектам стаў юбілейны выпуск выдання да 100-годдзя БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?