Вы тут

У Кітаі апублікаваны «дакумент нумар адзін»


Сёння ў Кітаі абвешчаны «дакумент нумар адзін» на 2022 год, у якім выкладзены ключавыя задачы па рэалізацыі сёлета комплексу мер па адраджэнні вёскі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Дакумент нумар адзін» у КНР публікуецца штогод, ён разглядаецца як індыкатар палітычных прыярытэтаў у краіне. Праца ў галіне сельскай гаспадаркі, пачынаючы з 2004-га з’яўляецца адным з галоўных пытанняў парадку дня. У дакуменце змяшчаецца заклік да намаганняў па стабілізацыі і павелічэнню сельскагаспадарчай вытворчасці, няўхільнаму павышэнню даходаў сялян і забеспячэнню стабільнасці ў сельскіх раёнах Кітая, каб справіцца з пандэміяй COVID-19 і іншымі нябачанымі за сто гадоў зменамі, а таксама садзейнічаць здароваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю.

«Мы павінны цвёрда прытрымлівацца асноўных прынцыпаў забеспячэння харчовай бяспекі Кітая і недапушчэння маштабнага вяртання да беднасці», — адзначаецца ў дакуменце.

Мяркуецца павялічыць вытворчасць збожжа і пастаўкі важнай сельскагаспадарчай прадукцыі. Кітай будзе імкнуцца забяспечыць стабільнасць пасяўных плошчаў збожжавых культур, захаваць гадавы аб’ём вытворчасці збожжа на ўзроўні больш як 650 мільёнаў тон.

Намаганні таксама будуць накіраваны на нарошчванне вытворчасці соі і іншых алейных культур і забеспячэнне паставак ключавых прадуктаў, такіх як свініна і агародніна, адзначаецца ў дакуменце.

Сёлета ў Кітаі маюць намер асвоіць 6,67 мільёна гектараў высакаякасных сельскагаспадарчых угоддзяў, прасоўваць нацыянальныя праекты па абароне чарназёмаў і пачаць трэцяе агульнанацыянальнае абследаванне стану глеб.

У дакуменце таксама вызначаны меры па актыўнаму прасоўванні даследаванняў у сферы ключавых сельскагаспадарчых тэхналогій, пашырэнні прымянення сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, паскарэнні развіцця сельскай гаспадаркі з кантралюемым асяроддзем, а таксама эфектыўнаму прадухіленню і рэагаванню на буйныя бедствы ў галіне сельскай гаспадаркі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.