Вы тут

Навінкі ад «Акадэмкнігі»: Сага па Мальдзісу


Пасля сыходу з жыцця знакамітага беларусазнаўца, доктара філалагічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Адама МАЛЬДЗІСА пабачыла свет першая яго пасмяротная кніга — «Што было, што ёсць, што будзе з беларусамі?» (Мінск, «Энцыклапедыкс», 2022). 


Пад адной вокладкай сабраны артыкулы, эсэ, інтэрв’ю дасведчанага вучонага, краязнаўца, збіральніка памятак зямлі беларускай у галіне культуры. Назву кнізе дало адно з інтэрв’ю Адама Мальдзіса. Запамінальнай падаецца і даўняя гутарка з прафесарам, якую для часопіса «Беларуская думка» шмат гадоў назад правёў кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін. Прывядзём адказ на адно з пытанняў — пра тое, якімі былі вытокі ў фарміраванні творчай асобы беларускага культуролага: " — ...адразу пасля першых публікацый вырашылі стаць журналістам, займацца літаратурай?

— У дзяцінстве я марыў стаць астраномам. Нават пісаў ліст Ота Юльевічу Шміту. Адказаў мне не ён, а вельмі вядомы савецкі астраном Барыс Аляксандравіч Варанцоў-Вельямінаў. Ён напісаў, што мае думкі чыста рамантычныя, але цікавыя, і параіў працаваць у гэтым напрамку. Аднак бацька сказаў, што зоркі высока, а трэба думаць пра нешта зямное. А паколькі я пісаў у газету, то і паступаць трэба на журналістыку. І паступіў. Аддзяленне журналістыкі было тады на філфаку БДУ. Вучэбныят праграмы былі вузкаватыя, мала было агульнагуманітарнай падрыхтоўкі, але ўменне хутка выказваць свае думкі — вельмі карыснае і прывітае мне вучобай ва ўніверсітэце. І ўсё ж я да гэтага часу шкадую, што лацінская мова ці стараславянская недастаткова вывучаліся. Калі я вучыўся ў аспірантуры Акадэміі навук, то адучуў гэты свой недахоп. Вядома, спрабаваў вывучаць самастойна, дарэчы, як і англійскую мову, бо ва ўніверсітэце вучыў нямецкую..."

Цяга да новых ведаў, да новых адкрыццяў кіравала Адамам Мальдзісам праз усе гады яго жыцця. 

Нагадаем, што А. Мальдзіс — аўтар многіх кніг па гісторыі літаратуры і культуры Беларусі, аўтар гістарычнай аповесці «Восень пасярод вясны», кнігі пра класіка беларускай літаратуры, з якім сябраваў некалькі дзесяцігоддзяў, — «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. 

Набыць навінку выдавецтва «Энцыклапедыкс» можна ў мінскай кнігарні «Акадэмкніга» па адрасу: Мінск, праспект Незалежнасці, д. 72. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?