Вы тут

Замалёўкі палітычнай Дзіканькі


Карцінка ўражвае. Дзеці. Данбас. Дзеці Данбаса. Спачуванне, скруха, хваляванні. Як дапамагчы, абараніць, схаваць ад трацілавай дэмакратыі. Гэта не палітыка. Гэта звычайная чалавечнасць. Людскасць. Палітыка была раней. У тым ліку моўнага генацыду. На гэтым тыдні свет адзначаў Дзень роднай мовы. Прэзідэнт на нарадзе з вучонымі НАН Беларусі. Адбылася ў канцы студзеня. Расставіў усе кропкі і злучнікі ў моўным пытанні. Руская і беларуская.


Ва Украіне не знайшлі агульнай мовы. І зараз не шукаюць. Нават не імкнуцца. Родныя літары ператварылі ў знакі нацыянальнага падзелу і бойкі. Але ці ў Кіеве так вырашалі? Наўрад ці.

І справа не ў тым, што грунтоўныя па сваёй сутнасці шахцёры Данбаса не разумелі скнарлівых гаспадароў з прыціснутых да Карпат вёсак Галічыны. Ну, напрыклад рускаму класіку Гогалю (у нараджэнні з Украіны) «изящная словесность Пушкина» не замінала ўлюбляць чытача ў просты, але аздоблены міфалагічнымі «фэйкамі» побыт маларасійскага жыцця. Дарэчы, зараз гогалеўскі Вій ажыў. Пайшой у тыраж як персанаж палітычнай рэчаіснасці.

Міфалагічныя фэйкі ў літаратуры — гэта, кажучы па-сучаснаму, — прагляды. Фэйкі ў гісторыі — гэта, як паказвае жыццё, — трыгер для каляровых рэвалюцый і цёмнай будучыні. Грунтоўныя па сваёй сутнасці шахцёры Данбаса не здолелі пагадзіцца з моўным генацыдам, з гістарычным нацызмам. З «львівскай» тэорыяй перавагі. З адраджэннем бандэраўскіх метадаў. Пачакайце, але чаму бандэраўскіх? Занадта прыніжаю гэтыя «мЭтады» бруднага геапалітычнана мухляжу. Гэта ж прадказальныя паводзіны усіх хворых на вірус заходняй дэмакратыі. «Дэмакратычна толькі тое, што на наш погляд дэмакратычна». Данецкія нашчадкі франтавікоў не маглі пагадзіцца з тым, што па брукаванцы Крашчаціка будуць адбіваць абцасамі на маршы ўдзельнікі вогненнага шэсця.

Як цікава выходзіць. У Беларусі прайшло ўжо некалькі рэферэндумаў, ва Украіне за гэты час — некалькі рэвалюцый. І Украіну лічаць дэмакратычнай дзяржавай, Беларусь — апошняй дыктатурай Еўропы. За гэты час Украіна страціла сваю прамысловасць, энергетычную сістэму. У сэнсе — аддала алігархату. Украіна страціла свае тэрыторыі і людзей. Адных украінцаў марнуюць у акопах, каб тыя забівалі іншых украінцаў.

Як выходзіць. У саракавыя ХХ стагоддзя ўкраінцаў прымусова пад брэх сабак вывозілі ў Еўропу. У лютым 2014-га ўкраінцы па сваёй волі скакалі, як бы не «быць маскалём», але быць у Еўропе. Каб быць «зарабітчанамі». Гэты тэрмін так гарна гучыць на пявучай мове Шаўчэнкі. На прагматычнай мове Шылера гэты тэрмін гучыць больш канкрэтна — «остарбайтар».

Народ Украіны выхоўвалі і выхоўваюць смехапалітыкай «слуг народа» і «дзікімі танцамі» ўжо не на Еўрабачанні, а ў Радзе. Выхоўваюць: маной Майдана, пажарышчам Адэсы, артабстрэламі Данецка.

У гэтым месяцы ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з'явілася новая выстава: «Сімвалы блакаднага Ленінграда». На гэтым тыдні — новая экспазіцыя аб генацыдзе беларускага народа. Жудасныя фотаздымкі, жахлівыя падрабязнасці. І аднолькавая боль: за дзяцей з пасівелымі душамі.

Душы дзяцей Данбаса працягваюць сівець. Каб зараз гогалеўскаму Вію расплюшчылі вочы, дык яму і паскудзіць не прыйшлося б. За яго ўсё зрабілі.

Беларуская літаратура не ведае Вія. Дзякуй богу. Беларуская рэчаіснасць не ведае шмат чаго дрэннага. Душы нашых дзяцей не сівеюць. Дзякуй уладзе. Але беларускаму грамадству прапануюць новыя казкі. Казкі знатнага гатунку. Замежнага. Варшаўскага. Вільнюскага. Усе па франшызе Вашынгтона. Сэнс адзіны. Як бы іх не драпіравалі — атрута застанецца атрутай.

Цікава: борт у мінскім аэрапорце заўважылі ўсе, а падзенне рэйтынгу пасля ўзлёту амерыканскага судна ў Кабуле забыліся. Тое значна падмачыла рэпутацыю Байдэна. Ну расплюшчыце яму вочы...І той частцы народа, якая паводзіць сябе як народзец. Гучыць абразліва?!. Не! Прароча. Як можна хціва ўсміхацца, калі абражаюць тваю маці, калі нагаворваюць, абвінавачваюць у тым, што яна не рабіла, калі патрабуюць пусціць яе з жабрацкай торбай. Калі лайкалі навіны з пасадкай самалёта, міграцыйным крызісам, заклікамі да санкцый, вы рабілі тое ж самае. Плюнулі ў твар сваёй маці. У твар Беларусі. Гэта называецца дэградацыя. Што стала з тымі летуценнікамі «апазЫцыі»? Да стаўпоў старога БНФ можна было б дастукацца на мове. Зараз выраджэнцы «апазЫцыі» разумеюць толькі падманную мову экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў ну і... наведвальнікаў з ГУБАЗіКа. Непаважанае неверагоднае неспадарства, дэмакратычны працэс вам не спыніць. Не стрымаць рэферэндум беларусаў. Тармазіць вам пасуе толькі саміх сябе. Напрыклад, у сацыяльных сетках стала вірусным відэа збеглай «філЯлЯгіні». Яна нават не ведае мовы. Дыплом настаўніцы мовы ёсць. Ведаў няма. Падтрымкі ўжо таксама. Застаецца толькі брахаць на людзей і на сваю краіну з чужой ускраіны. З палітычнай Дзіканькі.

Беларусь для нас маці. А сапраўдныя дзеці ніколі не дадуць сваю маці ў крыўду. Дарэчы, і бацька таксама побач.

Расплюшчыце ім вочы. Світанне.

Яўген ПУСТАВОЙ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».