Вы тут

Агляд часопіса: Лютаўскае «Полымя»


У лютаўскім нумары часопіса «Полымя» чытача чакаюць па традыцыі сустрэчы з новымі творамі паэзіі і прозы. Адкрываецца выданне паэтычнай падборка Казіміра Камейшы «Маёй долі зямля». Асабліва шчымлівым і эмацыйным падаецца апошні верш з гэтага цыкла: «Дзе кудзерка лесу густая, як дым,/ Дзе бераг падковай,/ Дзе сум выпадковы,/ Стаю і не знаю, падацца куды,/ Так скрушліва ветру бяда падвывае/ І блудна пляцецца, кульгаючы, шлях./ Ніхто мяне так на зямлі не трымае,/ Як гэта сама, маёй долі зямля./ Назад мае вёрсты ніхто не адкруціць./ Дзе возьмеш зваротнае сілы тае?/ І хай яе двойчы і тройчы атруцяць,/ А буду, як корань, трымацца яе». 


Далей у раздзеле прозы і паэзіі ідзе працяг рамана Уладзіміра Гніламёдава «Праўда жыве пасярэдзіне». Соф’я Шах прадстаўляе новы вянок санетаў з красамоўнай назвай — «Балота». Ужо як памяць па Васілю Юр’евічу Ткачову, які нядаўна пайшоў з жыцця, — публікацыя яго «жыццёвінак» «добра там, дзе мы ёсць». У рускай літаратуры 1960-1980-х гадоў былі такія жанравыя вытлумачэнні, як «імгненні», «каменьчыкі на далонях»... У беларускай прозе розных дзесяцігоддзяў — лірычныя мініяцюры (Янка Брыль), літаратурныя эсэ «Сечка» (Андрэй Федарэнка«... У Васіля Ткачова — пільны позірк на жыццё праз прызму «жыццёвінак». З падборкай вершаў «Малюся на зары» у лютаўскім нумары выступае Іван Капыловіч. 

У раздзеле «Навуковыя публікацыі» — прыкметны артыкул доктара філалагічных навук Ганны Кісліцынай «Бінарнасць як творчы метад Міхася Стральцова». А яшчэ — цікавая і грунтоўная публікацыя кандыдата філалагічных навук Уладзіміра Чароты «Францыск Скарына і культура Італіі». Пад рубрыкай «Гістарычная памяць» выступае доктар гістарычных навук Эмануіл Іофе з артыкулам «Што азначае абрэвіятура „ІБК“?» Публікацыя прысвечана 100-годдзю Інстытута беларускай культуры. 

Юбілей народнага мастака Беларусі Івана Міско адзначаецца гутаркай з ім пісьменніка Уладзіміра Ліпскага «Вёска Чамяры — мой Байканур...» рубрыкай «Згадкі» пазначана публікацыя нарыса-успаміна Навума Гальпяровіча «Паверхі Алеся Савіцкага». У раздзеле «Эпісталярый» — тэкст Сяргея Чыгрына «Лісты Алесі Бабарэкі». 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.