Вы тут

У нядзелю істотна падмарозіць і стане слізка


Гэтымі днямі актыўныя паўночнаатлантычныя цыклоны (а разам з імі і моцныя вятры) пакінулі нашу краіну. У найбліжэйшыя дні атмасферны ціск будзе расці, а гэта значыць, што нават тыя франтальныя раздзелы, якія будуць праходзіць праз тэрыторыю Беларусі ў суботу, вялікай колькасці ападкаў не прынясуць. А ў канцы лютага — пачатку сакавіка пры менш шчыльнай воблачнасці ў начныя гадзіны паветра па краіне будзе астуджацца да 10—14 марозу, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Праўда, яшчэ ў пятніцу раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на заходні ўмераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 2 градусаў да 8 цяпла.

Больш моцныя начныя замаразкі пачнуцца ўжо ў суботу. У гэтыя суткі ўначы па ўсходняй палове краіны, а ўдзень месцамі ў рэгіёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 градусаў да плюс 1. Удзень будзе 1—8 цяпла.

Аднак ужо ў нядзелю ападкаў ужо не будзе. Уначы і раніцай на дарогах месцамі прагназуецца галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, пры праясненнях па поўначы да 10 марозу. Удзень будзе ад мінус 1 градуса да 6 цяпла.

Згодна з папярэднімі прагнозамі айчынных сінопцікаў, у панядзелак, у апошні дзень лютага, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на паўднёвым усходзе краіны магчымы невялікі снег. Уначы і раніцай месцамі на дарогах прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1—8 градусаў, пры праясненнях да 11 марозу. Удзень будзе ад мінус 1 градуса да 5 цяпла.

У першы дзень сакавіка чакаецца не зусім вясновае надвор'е. У гэтыя суткі будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 марозу, пры праясненнях да мінус 10—14 градусаў. Удзень будзе ад мінус 1 градуса да 6 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.