Вы тут

Махляркі з Бабруйска нажываліся на пенсіянерах


Супрацоўнікамі УУС Гродзенскага аблвыканкама сумесна з калегамі з Ленінскага РАУС і Кастрычніцкага РУУС горада затрыманы махляркі, якія на працягу доўгага часу падманвалі састарэлых жыхароў абласнога цэнтра.


Пад выглядам сацыяльных работнікаў яны наведвалі пажылых грамадзян па месцы жыхарства, а ў працэсе стасункаў пераконвалі купіць у іх коўдры па вельмі высокай цане — 200-500 долараў. Сума залежала ад таго, як змогуць пераканаць пенсіянера. У выніку коўдры рынкавым коштам 50 рублёў прадаваліся за некалькі сотняў долараў.

Так, у апошнім выпадку махляркі змаглі прадаць дзве коўдры коштам 600 долараў і 400 рублёў, пасля чаго былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі. Як высветлілася, жанчыны пражываюць у Бабруйску, а ў Гродна прыязджалі «падзарабіць», паведамляе Кастрычніцкім РУУС Гродна. Цяпер праводзіцца праверка аб астатніх фактах махлярства.

Дзеянні падазраваных кваліфікаваны па частцы 2 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Махлярства».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.