Вы тут

Дзячэнка: Беларусы зробяць правільны выбар


Упэўнены член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці прарэктар па вучэбнай частцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэма імя А. А. Куляшова Алег ДЗЯЧЭНКА:


— За гады незалежнасці наша краіна дамаглася прыкметных поспехаў ва ўмацаванні нацыянальнай дзяржаўнасці і пабудове сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі, — кажа сенатар. — У грамадстве сфарміраваўся паўнавартасны сярэдні клас, аб чым наглядна сведчыць узровень матэрыяльнага дабрабыту грамадзян, які вырас, а палітычная сістэма дэманструе ўсяму свету ўстойлівасць і здольнасць да далейшага прагрэсіўнага развіцця.

Суразмоўнік звяртае ўвагу: надыходзіць новы этап якаснага пераўтварэння грамадства — рэспубліканскі рэферэндум. Ён выказаў упэўненасць, што суайчыннікі вельмі адказна паставіліся да абмеркавання змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

— Доказам гэтаму служаць тысячы прапаноў, якія паступілі ад неабыякавых грамадзян, парламентарыяў, грамадскіх арганізацый і палітычных партый, працоўных калектываў, спецыялістаў у галіне канстытуцыйнага права падчас правядзення дыялогавых пляцовак, круглых сталоў і інфармацыйных сустрэч. Таму рэферэндум па прыняцці сапраўды народнай Канстытуцыі адбудзецца, і, несумненна, гэта ўжо гістарычны факт, — перакананы Алег Дзячэнка.

Сенатар акцэнтуе: беларускі народ заўсёды падтрымліваў ініцыяваныя дзяржавай прапановы, паколькі яны адлюстроўвалі яго глыбінныя спадзяванні і інтарэсы.

— Згадаем хоць бы цудоўныя вынікі галасавання на рэспубліканскіх рэферэндумах, якія прайшлі ў 1995, 1996 і 2004 гадах, калі ў сярэднім 80,9 % выбаршчыкаў выказаліся за змяненне дзяржаўнай сімволікі, наданне рускай мове дзяржаўнага статусу, эканамічны саюз з Расійскай Федэрацыяй, дапаўненні ў Канстытуцыю 1994 года і па іншых жыццёва важных для ўсіх нас пытаннях, — нагадвае гісторык.

Суразмоўнік робіць выснову, што маштабы ўсенароднага абмеркавання праекта Асноўнага Закона, у які ўсё грамадства было паглыблена ў сёлетнім студзені, сведчаць пра тое, што беларусы прыйдуць на ўчасткі для галасавання і зробяць правільны выбар на карысць сваіх дзяцей і ўнукаў, вызначыўшы магістральныя шляхі развіцця беларускага грамадства і дзяржавы на многія дзесяцігоддзі наперад.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».