Вы тут

Уладзімір Каранік: У Гродзенскай вобласці пройдзены пік па захворванні вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі


Аб гэтым старшыня Гродзенскага аблвыканкама паведаміў на сесіі абласнога Савета дэпутатаў па выніках работы рэгіёна за мінулы год і задачах на сёлетні.


Як было адзначана, эканоміка Гродзенскай вобласці паказала ў 2021 годзе ўстойлівы рост. Унутраны рэгіянальны прадукт вырас больш чым на 5 %, на 16 % удалося павялічыць даходы кансалідаванага бюджэту рэгіёна. Гэта дазволіла выканаць не толькі ўсе сацыяльныя абавязацельствы, але і павялічыць фінансаванне інвестыцыйнай праграмы. Галоўны акцэнт у гэтым быў зроблены на аб’екты сацыяльнай сферы — дзіцячыя садкі, школы, паліклінікі. Працягваецца будаўніцтва анкадыспансера. У полі зроку абласных уладаў застаецца стан мясцовых дарог, у мінулым годзе гэта работа вялася даволі актыўна і будзе працягвацца летась.

Бюджэт, па словах Уладзіміра Караніка, выкананы з прафіцытам. Даходы выраслі больш чым на 16 %, што дазволіла сфарміраваць даволі трывалую падушку бяспекі і пазбегнуць рызыкі і цяжкасці з фінансавання тых аб’ектаў, якія цяпер рэалізуюцца ў рэгіёне.

Што датычыцца драйвераў эканомікі, найбольшы рост паказала прамысловасць рэгіёна. А вось у сельскай гаспадарцы назіраецца невялікае зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці. У прыватнасці, мінусуе раслінная галіна, дзе з-за кліматычных умоў адбыўся недабор зерня. Між тым, паказчыкі ў сельскай гаспадарцы ўжо зараз выходзяць на істотную траекторыю росту, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. 

— Асноўныя задачы датычацца разгляду аб’ектыўных і суб’ектыўных праблем раёнаў, каб захаваць станоўчую дынаміку на сёлетні 2022 год і забяспечыць далейшы рост эканомікі рэгіёна, — зазначыў старшыня аблвыканкама. — Гэта важна, каб ажыццявіць запуск новага інвестыцыйнага цыклу для фінансавання сацыяльных інфраструктурных праектаў. Менавіта сацыяльным аб’ектам надавалася асаблівая ўвага, у прыватнасці павялічылася фінансаванне медыцынскіх устаноў пры складанні інвестпраграмы вобласці.

У ходзе пасяджэння быў дадзены аналіз сённяшняй эпідсітуацыі рэгіёна. Як зазначыў Уладзімір Каранік, трэці тыдзень назіраецца ўстойлівае зніжэнне па захворванні вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі як дарослых, так і дзяцей. Пік захворванняў у Гродзенскай вобласці пройдзены. Назіраецца значнае зніжэнне прыёмаў у паліклініках, якія падчас пад’ёму эпідсітуацыі працавалі і ў выхадныя дні. 
Між тым, па-ранейшаму вядзецца вакцынацыя насельніцтва, у тым ліку і падлеткаў. Можна гаварыць аб тым, што праслойка сярод дзяцей, якія маюць імунітэт супраць каранавіруса, ужо сфарміравана. Зараз медыцынская служба скіравана на тое, каб больш пільна назіраць за магчымымі познімі ўскладненнямі пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі. На гэта будзе надавацца асаблівая ўвага падчас планавых медыцынскіх аглядаў і дыспансерызацыі. Разам з тым не губляе актуальнасці і вакцынацыя, якая дазволіць набыць так званы «гібрыдны» імунітэт.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.