Вы тут

Абследаваць нованароджаных за некалькі секунд


Новы дыягнастычны апарат дазволіць хутка праводзіць самыя складаныя даследаванні і замяніць іншыя — больш траўматычныя. Гэта першы, сабраны спецыяльна для дзяцей рознага ўзросту, у тым ліку і нованароджаных, 2-энергетычны рэнтгенаўскі КТ-апарат (кожная з трубак апарата разлічана на 128 зрэзаў). Ва ўрачыстым адкрыцці кабінета прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі.


Ігар Петрышэнка адзначыў, што такі камп'ютарны тамограф — гэта вялікае дасягненне.

— Толькі за мінулы год мы перааснасцілі 27 аб'ектаў, сярод якіх МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, бальніцы і паліклінікі ў рэгіёнах. Дзе б ні пражываў чалавек, яму павінны забяспечыць якасную дапамогу — у любым пункце краіны. А дзецям —першачарговая ўвага, — сказаў ён.

Як расказаў Канстанцін Драздоўскі, гэты апарат у цэнтры чакалі каля пяці гадоў — з моманту адкрыцця. Ён быў жыццёва неабходны для дыягностыкі маленькіх дзяцей з вагой 1,5—2 кілаграмы. Раздзяляльная здольнасць пачынаецца ад адной дзясятай міліметра, што дазволіць атрымаць максімальна выразную інфармацыю. Апарат мае дзве трубкі, якія за адзін абарот даюць інфармацыі ўдвая больш. А таксама меншую прамянёвую нагрузку, чым аналагі. Гэта важна, бо даследаванне трэба выконваць не адзін раз. Гэта асноўныя перавагі апарата.

Дырэктар цэнтра адзначыў, што самая складаная праграма (яна прымяняецца для даследавання сэрца) зойме ўсяго 20—30 секунд. А агульныя праграмы могуць працягвацца да секунды. Адна з асноўных задач гэтага КТ — замяніць іншыя, больш траўматычныя для дзяцей даследаванні.

— Адна з асноўных задач апарата — замяніць траўматычнае даследаванне —ангіякардыяграфію. Такіх даследаванняў за год мы выконваем 600—700: каля 400 дазволіць зрабіць гэты аппарат, — прывёў лічбы Канстанцін Драздоўскі.

Апарат — першы ў краіне, спецыяльна сабраны для маленькіх дзяцей. У асноўным на ім будуць дыягнаставаць прыроджаныя парокі сэрца, такія даследаванні будуць выконвацца пад наркозам.

Ігар Петрышэнка расказаў аб асноўных выдатках на медыцыну і высокатэхналагічнае абсталяванне ў апошні год. Толькі ў 2021 годзе на сістэму аховы здароўя дзяржава выдзеліла 8,8 мільярда рублёў, а гэта 5 % ВУП. Аб'ёмы павялічыліся на 30 %, у тым ліку два мільярды вылучаны на барацьбу з ковідам.

— За 2021 год мы патрацілі 730 мільёнаў рублёў, каб у нашых установах аховы здароўя з'явілася сучаснае абсталяванне па апошнім слове тэхнікі. Забеспячэнне аховы здароўя ўсім неабходным — ключавы прыярытэт нашай дзяржавы, — падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».