Вы тут

У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга «Парады доктара Гумена»


Як пазбегнуць інсульту, пазбавіцца ад стрэсу і чаму мы хварэем на рак? Якія нашы звычкі шкодзяць здароўю і знішчаюць імунітэт? Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі? Як жыць без гаджэтаў і чым небяспечны смартфон? Ад чаго нас выратоўвае лянота і ці варта з ёй змагацца? Як пазбегнуць праблем з пазваночнікам? Як падтрымліваць мікрафлору кішэчніка? Чым небяспечны варыкоз і што будзе, калі гэта захворванне запусціць? Як ачысціць арганізм ад шлакаў? Якія хваробы нясе нам атлусценне і чаму з гадамі мы набіраем лішнія кілаграмы? Гэта некаторыя раздзелы кнігі, адкуль можна даведацца пра важныя фактары, што дапамогуць падоўжыць жыццё і пазбегнуць многіх хвароб.


Напрыклад, ці ведалі вы, што, каб пазбавіцца ад стрэсу, дастаткова...выпіць шклянку вады.
А адной з найважнейшых задач у прафілактыцы раку з'яўляецца падтрыманне імуннай сістэмы, якая і змагаецца з ракавымі клеткамі. Як яе падтрымліваць? Найперш весці актыўны лад жыцця, пазбягаць стрэсаў, правільна харчавацца, гуляць на свежым паветры.

Цукар, як вядома, называюць белай смерцю. Хоць ён і з'яўляецца лёгказасваяльным вугляводам, з якога арганізм хутка атрымлівае энергію, але мае адну непрыемную ўласцівасць: шкодзіць нашай імуннай сістэме. Пакуль яна «есць» цукар, не ў стане займацца знішчэннем вірусаў і іншых інфекцый. А падчас пандэміі COVІD-19 аслабляць імунітэт салодкім вельмі непажадана. Акрамя таго, гэта дадатковая нагрузка на нашу падстраўнікавую залозу, бо арганізму трэба нейтралізаваць інсулін, які выпрацоўваецца.

Доктар Гурбаніджад Гумен Гушанг нарадзіўся ў Тэгеране (Іран). Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1999) і застаўся працаваць ў Беларусі. Па спецыяльнасці ён нейрахірург. Працаваў у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, а цяпер — навуковы супрацоўнік анкалагічнага (нейрахірургічнага) аддзялення РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Выкладае на кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Намеснік старшыні Дома дружбы іранцаў у Беларусі.

З гадамі мы назапашваем лішнія кілаграмы і апраўдваем гэта замаруджваннем абмену рэчываў. Аднак ва ўзросце з 20 да 60 гадоў ён прыкладна аднолькавы. І гэта азначае, што большую частку жыцця цалкам рэальна заставацца ў адной вазе. Гэта дазволіць пазбегнуць шматлікіх праблем, такіх як высокі артэрыяльны ціск, цукровы дыябет 2 тыпу і нават некаторыя анкалагічныя хваробы.

Лянота, як ні парадаксальна, — неабходная рэч для нашага арганізма і нервовай сістэмы. Яна задумана прыродай для таго, каб мы працавалі ў больш «энергазахавальным» рэжыме, бо нашы рэсурсы не бясконцыя. Якую ролю адыгрывае лянота ў захаванні здароўя і падаўжэнні працягласці нашага жыцця?

Пра ўсё гэта і многае іншае можна прачытаць на старонках кнігі. «Парады доктара Гумена» — карысныя рэчы на кожны дзень, якія дапамогуць лепш зразумець уласны арганізм і яго патрэбы. І, адпаведна, зрабіць свой лад жыцця больш здаровым і правільным.

Загаловак у газеце: Здаровы спосаб жыцця — лёгка!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».