Вы тут

Мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» прайшлі сёння па ўсёй краіне


Тэма — «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту». У фокусе абмеркавання апынуліся тыя, хто стаіць на нашай ахове, на варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту краіны — Узброеныя сілы, Пагранічныя войскі, Мытная служба і МНС.


Першы намеснік міністра адукацыі Ірына СТАРАВОЙТАВА і першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй СТРЫГЕЛЬСКІ наведалі сталічны прафесійны ліцэй № 12 будаўніцтва, дзе адбылася сустрэча з навучэнскай моладзю. Яе мадэратарам выступіла бібліятэкар Галіна Сямёнава, якая агучыла многія важныя і цікавыя факты з прэзентацыі, падрыхтаванай Нацыянальным інмтытутам адукацыі. 

Падлеткі даведаліся, што Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь штогод прымаюць у сярэднім 25 найноўшых узораў узбраення і тэхнікі. На рахунку беларускіх ваенных лётчыкаў — 15 сусветных рэкордаў на мадэрнізаваных айчыннымі прадпрыемствамі самалётах МІГ-29. Ваенныя пілоты першымі на постсавецкай прасторы выканалі пасадку розных тыпаў самалётаў на аўтамабільны ўчастак дарогі, у тым ліку ў цёмны час сутак.

Беларускія вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый разам з расійскімі калегамі двойчы здзейснілі дэсантаванне на дрэйфуючую крыгу на Паўночным Полюсе.

Высокія вынікі дэманструюць беларускія каманды і падчас Армейскіх міжнародных гульняў.

Актыўна развіваецца абаронна-прамысловы комплекс краіны. Так, напрыклад, створаныя ў нас аўтаматызаваныя сістэмы кіравання для ВПС і войскаў сіл СПА не маюць аналагаў у свеце. Беларускімі прадпрыемствамі практычна з нуля асвоена вытворчасць ракетнай зброі. І сёння мы маем комплекс рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Паланез», здольны наносіць удар з далёкасцю да 200 км з ідэальнай дакладнасцю.

«Рэспубліка Беларусь — незалежная суверэнная дзяржава, у якой забяспечаны мір і стабільнасць. Дзякуючы гэтаму, мы можам вучыцца, працаваць, будаваць жыццёвыя планы і рэалізоўваць іх, ствараць сем’і, выхоўваць дзяцей. Але для таго, каб гэтыя каштоўнасці захоўваць і абараняць, у нашай краіне створаны надзейны гарант бяспекі — эфектыўныя, высока падрыхтаваныя, аснашчаныя сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай Узброеныя Сілы, якія прызнаны аднымі з самых баяздольных у рэгіёне Усходняй Еўропы і Азіі», — падкрэсліла ў сваім выступленні перад ліцэістамі Ірына Старавойтава.

Яна звярнула ўвагу навучэнцаў на важны факт: Беларусь — адна з нямногіх краін, мяжа якой намалявана на дзяржаўным гербе. І гэты контур з’явіўся невыпадкова. Ён стаў пацвярджэннем непахіснасці меж, суверэнітэту і незалежнасці.

Адказваючы на пытанне, дзе можна атрымаць ваенную спецыяльнасць, першы намеснік міністра адукацыі паведаміла, што галоўная ВНУ, дзе рыхтуюць кадры для Ўзброеных сіл — Ваенная акадэмія. Але афіцэраў рыхтуюць таксама ў Ваенна —медыцынскім інстытуце БДМУ, і на ваенных факультэтах у БДУІР, БНТУ, БДУ, Гродзенскім дзяржаўным універітэце імя Янкі Купалы і Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі . Яшчэ пяць ваенных кафедр ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэраў запасу. 

«Дарэчы, ці ведаеце вы, што выпускнікам прафесійных устаноў адукацыі тэрміновая служба ў арміі залічваецца ў тэрмін іх адпрацоўкі па размеркаванні? — пацікавілася Ірына Старавойтава ў хлопцаў. Высветлілася, што многія з іх ужо нацэлены на службу ў арміі. 

Напрыканцы сустрэчы Ірына Старавойтава адзначыла: «Школа актыўнага грамадзяніна — выдатны фармат, які дазваляе нам у адкрытым дыялогу мець стасункі з навучэнцамі па ўсіх пытаннях, што іх цікавяць. Гэта заўсёды актуальная праблематыка. Фармат адкрытага дыялогу цікавы і нам, дарослым, мы бачым, што хвалюе моладзь, і мы можам адкрыта размаўляць з імі практычна на ўсе тэмы».

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.