Вы тут

Дэпутаты сустрэліся з прадстаўнікамі міжнароднай місіі назіральнікаў з Італіі


Група замежных парламентарыяў гэтымі днямі назірае за правядзеннем рэферэндуму па змяненнях і дапаўненнях да Канстытуцыі нашай краіны. Амаль усе дэлегаты з'яўляюцца членамі Камітэта салідарнасці з Беларуссю. Камітэт быў арганізаваны яшчэ ў жніўні 2020 года ў Італьянскай Рэспубліцы з мэтай супрацьдзеяння тым інфармацыйным атакам, якім падвергнулася наша краіна. Яшчэ адна з ключавых мэт аб'яднання — давядзенне аб'ектыўнай інфармацыі да італьянцаў аб тых працэсах, якія адбываюцца ў нас.


— Нягледзячы на міжнародныя падзеі, рэферэндум у Беларусі — вельмі важнае мерапрыемства, — адзначыў кіраўнік міжнароднай місіі назіральнікаў з Італіі, прэзідэнт Камітэта салідарнасці з Беларуссю Матэа Педжыа. — Мы падтрымліваем палітыку Прэзідэнта Лукашэнкі і ваш народ, які, у адрозненне ад нашага, відавочна, не стане калоніяй Злучаных Штатаў Амерыкі. Мы ўбачылі, што ў Беларусі жыве мірны народ, які гатовы з намі сябраваць і не з'яўляецца ніякай пагрозай для нас. Мы ўбачылі свабодную суверэнную краіну, якая не гатовая да таго, каб хтосьці ёй дыктаваў сваю ўнутраную і знешнюю палітыку. Мы хочам, каб Італія ўзяла прыклад з Беларусі.

Як паведаміў член Сената Італьянскай Рэспублікі, член Камуністычнай партыі Эмануэле Дэсі, дэлегацыя з Італіі ўжо ўбачыла, што Беларусь — абсалютна свабодная, дэмакратычная дзяржава, і яны спадзяюцца, што рэферэндум будзе карысны для краіны.

Падзякаваўшы міжнародным назіральнікам за цікавасць, якую яны праяўляюць да канстытуцыйнага працэсу ў нашай дзяржаве, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных заўважыў, што мы сёння жывём у хуткі гістарычны час. «Гэта значыць, што ўсе гістарычныя працэсы паскараюцца, змены адбываюцца ва ўсіх сферах жыцця, — удакладніў парламентарый. — Гэта накладвае на нас вялікую адказнасць. Нам неабходна хутка і якасна рэагаваць на ўсе гістарычныя змены, якія адбываюцца».

Па словах члена Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Сяргея Сыранкова, гэтая сустрэча будзе садзейнічаць далейшаму развіццю беларуска-італьянскіх адносін і ў цэлым умацаванню іміджу нашай краіны на міжнароднай арэне. «Нягледзячы на дастаткова шырокае асвятленне тых грамадска-палітычных мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў нашай краіне, заходнімі СМІ, якіх мы называем сродкамі масавай дэзынфармацыі, у нас ва ўсіх краінах Еўропы без выключэння, у тым ліку ў ЗША, вельмі шмат сяброў, палітыкаў, дыпламатаў, якія аб'ектыўна ацэньваюць тую сітуацыю, якая скадваецца ў нашай краіне, — акцэнтаваў увагу дэпутат. — Яны падтрымліваюць беларускі народ, у тым ліку і з трыбуны Парламента Еўрасаюза».

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?