Вы тут

«Звязда» прадставіла новую кнігу


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была прэзентаваная кніга, падрыхтаваная Выдавецкім домам «Звязда» пры падтрымцы міністэрства інфармацыі. Аляксей Талай — матывацыйны спікер, параалімпіец, член Канстытуцыйнай камісіі, бізнесмен і бацька чатырох дзяцей. У 16 гадоў ён падарваўся на міне, якая ляжала ў зямлі з часой Вялікай Айчыннай вайны і страціў рукі і ногі. Але не здаўся, не зламаўся і стаў «вялікім чалавекам».


«Калі сярод журналістаў заходзіць размова пра Аляксея, першае, што ўсе пачынаюць пытацца — «Як у яго гэта атрымліваецца?». Я вырашыла дапамагчы калегам і адказаць на гэтае пытанне, але спытаць не ў самога Аляксея, а ў тых, хто побач з ім. У яго бацькоў, брата, жонкі, доктара, які выратаваў яму жыццё. І я знайшла адказ на гэтае пытанне — сакрэт менавіта ў тым, што побач з ім знаходзяцца гэтыя выдатныя людзі, якія вераць у яго і вельмі яго любяць», — расказала аўтар кнігі журналіст газеты «Звязда» Валерыя Сцяцко. Кніга «Нязломны. Аляксей Талай» — новая форма біяграфіі. Калі пра свой лёс расказвае не сам герой, а блізкія яму людзі.У гэтым і асноўны пасыл кнігі — усё магчыма, калі побач ёсць любімыя людзі.

«Што да кнігі, я думаю, гэта вялікі пачатак у беларускай літаратуры. На мой погляд, яшчэ не было такога значнага сучаснага героя, да якога звярталіся б і пісьменнікі, і выдаўцы, і журналісты. Выбралі самы яркі, самы магутны прыклад грамадзяніна Беларусі», — адзначыў начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч.

«У працэсе працы над выданнем мы шмат што зразумелі пра сябе. Уся наша сям’я атрымала каштоўны жыццёвы вопыт, калі пераадольвала ўсе цяжкасці, якія на нас зваліліся. Далей было шмат перамог і грандыёзных здзяйсненняў, але ўспамінаюцца першыя, самыя важныя крокі. Гэты час, калі мы выстаялі, не здаліся, трымаліся адзін за аднаго. Канешне, прыходзілі думкі, што я вінаваты ў тым, што спакойнае жыццё нашай сям’і парушылася. Але я павінен быў нягледзячы ні на што, думаючы ў першую чаргу аб сваіх блізкіх, рабіць гэтыя першыя крокі ў новую рэчаіснасць у новым целе. І самае галоўнае — у мяне гэта атрымалася. Сёння я рады таму, што са мной адбываецца», — падзяліўся з гасцямі прэзентацыі герой кнігі Аляксей Талай.

На прэзентацыі кожны госць мог пазнаёміцца з самымі важнымі і цікавымі радкамі кнігі. Іх зачытвалі мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская, кіраўнікі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» Сяргей Рачкоўскі, Ганна Харута, Мікалай Зарубіцкі, старшыня савета Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. Атмасферу вечара стваралі і вядомыя артысты краіны — вакалістка Маладзёжнага тэатра эстрады Гюнеш, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Жанет, аўтара-выканаўца Цімур Прахін, актрыса, спявачка, арганізатар дабрачынных праектаў Аляксандра Гайдук, арт-група «Беларусы» (Кіраўнік — Валерый Шмат).

Кніга атрымалася вельмі моцнай і нават матывацыйнай. Таму, калі становіцца цяжка на душы, варта проста пагартаць старонкі кнігі «Нязломны. Аляксей Талай».

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.