Вы тут

Падрабязнасці тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Францыі


Падрабязнасці тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Францыі паведамляе тэлеграм-канал «Пул Першага».


Фота: БелТА

Усе пытанні размовы, якая доўжылася каля гадзіны і 20-ці хвілін, датычыліся расійска-ўкраінскага канфлікту.

Абмеркавалі бакі пазіцыю Беларусі і ўцягнутасць у гэты канфлікт.

Значная частка размовы была нададзеная абмеркаванню будучыні Еўропы і месца Беларусі ў гэтым светаўладкаванні, гаварылі таксама і пра ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі.

Яшчэ адна тэма тычылася ўзбраенняў, у тым ліку гаворка ішла аб ядзернай зброі і магчымым размяшчэнні яе ў Беларусі. У адказ на дадзенае пытанне прэзідэнт Беларусі адрэагаваў заўвагай: «фэйк», адзначыўшы, што «калі народ Беларусі не будуць душыць, не толькі аб ядзерной — і аб звычайнай зброі гаворкі быць не можа».

У разрэзе абмеркавання пытання перамоваў аб міры Аляксандр Лукашэнка выказаў сваю пазіцыю «ў любы час, у любым месцы — у Беларусі».

Прэзідэнт Францыі падчас размовы асабліва падкрэсліў сваю павагу да беларускага народа.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб кантактах у бліжэйшы час.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.