Вы тут

Міхаіл Орда: Мы хочам, каб у нас было справядлівае грамадства


Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда агучыў вызанчальны пасыл у праекце Канстытуцыі — працаваць не толькі на сябе, але і на агульнае, на развіццё краіны. 


«Я звярнуўся б да традыцый і гісторыі беларускай сям’і. У беларускай сям’і заўсёды вельмі шмат работы. І калі ты не працаваў, то не мог прыйсці з лыжкай да стала. Беларусь — гэта адна вялікая сям’я. Працоўны — чалавек, які ідзе кожны дзень працаваць, стварае прадукт, выгоды для сябе, зарабляе грошы і аддае частку на сацыяльныя праграмы, на развіццё сваёй дзяржавы. А хтосьці сёння можа сабе дазволіць жыць за рахунак кагосьці. Гэта несправядліва. Мы хочам, каб у нас было справядлівае грамадства. А для гэтага трэба, каб усе працавалі не толькі на сябе, але і на агульнае, на развіццё краіны. Гэты пасыл у праекце Канстытуцыі вызначальны. Ты сёння адказваеш за сябе, сваю сям’ю і краіну» , — адзначыў ён.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Някніжны свет? Якія задачы стаяць перад сучаснай літаратурай

Някніжны свет? Якія задачы стаяць перад сучаснай літаратурай

Сімпозіум літаратараў, які традыцыйна ладзіцца ў рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і збірае пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі з розных краін, сёлета меў незвычайную назву «Пісьменнік і час. Някніжны свет».

Грамадства

«Абеліскі параненай зямлі». Без шанцу на глыток паветра

«Абеліскі параненай зямлі». Без шанцу на глыток паветра

Відэакадры масавага забойства пацыентаў у магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы фігуравалі ў абвінавачванні супраць фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.