Вы тут

Сяргей Сівец: Нацыянальны дыялог не заканчваецца


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец акцэнтаваў увагу на тым, што з прыняццем змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю пачнецца вялікая праца ў сферы заканатворчасці. 


Сяргей Сівец. Фота: БелТА

«Аб’ём паправак істотны і закранае ўсе структурныя элементы нашага Асноўнага Закона, пачынаючы ад прэамбулы і заканчваючы заключным пераходным палажэннем. Але ключавыя пазіцыі, якія датычацца канстытуцыйнага ладу, прававога статусу асобы, выбарчай і палітычнай сістэмы нашай краіны яны застаюцца нязменнымі. Усе гэтыя навацыі — гэта следства агульнанацыянальнага дыялогу, які ўжо шмат месяцаў праходзіць у нашай краіне, актарамі выступаюць грамадзяне, якія выказалі жаданне паўдзельнічаць у лёсе сваёй краіны. Тая колькасць прапаноў, якая паступіла падчас дыялогавых пляцовак, сустрэч, у рамках агульнанароднага абмеркавання ўжо падрыхтаванага праекта сведчыць аб тым, што тыя папраўкі прапанаваныя ў Канстытуцыю сапраўды народныя. І як справядліва адзначыў Кіраўнік дзяржавы, яны ўнесены не кабінетна, у галосна, транспарэтна, інклюзіўна з прыцягненнем усіх грамадзян, якім не абыякавы лёс сваёй краіны. Нацыянальны дыялог не скончыўся сёння. У мяне ёсць унутраная ўпэўненасць, што грамадзяне падтрымаюць праект змяненняў і дапаўненняў. І лічбы датэрміновага галасавання сведчаць аб тым, што беларусы прымаюць сэрцам тыя змяненні і дапаўненні, якія вынесены на рэспубліканскі рэферэндум. Дыялог не заканчваецца, нам трэба будзе перафарматаваць істотна прававую сістэму нашай дзяржавы з улікам тых канстытуцыйных навацый, якія будуць прыняты на рэферэндуме. Нас чакае працяг нацыянальнага дыялогу і вельмі сур’ёзная заканатворчая работа», — сказаў ён. 

Сяргей Сівец расказаў, што на працягу двух гадоў давядзецца змяніць каля 100 заканадаўчых актаў. Трэба будзе прыняць закон аб Усебеларускім народным сходзе, паколькі гэтаму органу спадзяецца канстытуцыйна-прававы статус і дастаткова шырокая лінейка паўнамоцтваў. Зазнае змены выбарчы кодэкс. Лінейка першачарговых заканадаўчых актаў, над якімі прыйдзецца сур’ёзна папраццаваць дастаткова шырокая. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.