Вы тут

Аляксандр Лук’янаў: Моладзь актыўна ўдзельнічае ў рэферэндуме


Першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага саюза моладзі Аляксандр Лук’янаў расказаў журналістам, як моладзь удзельнічае ў Канстытуцыйным рэферэндуме. 


«Наша неабыякавая моладзь актыўна прымае ўдзел як у галасаванні, так і ў якасці назіральнікаў, а таксама ў якасці членаў камісій. Усяго ў нас больш за 5145 маладых людзей задзейнічаны ў якасці назіральнікаў. Важна адзначыць, што моладзь знаходзіць сябе і як валанцёры. Сёння больш як 3,6 тысячы маладых людзей задзейнічана на розных участках для таго, каб забяспечыць камфортныя ўмовы для волевыяўлення нашых грамадзян. Перш за ўсё грамадзян з асаблівасцямі, маларухомымі», — сказаў Аляксандр Лук’янаў.

Першы сакратар ЦК БРСМ расказаў пра мабільны дадатак «Твой участак», які арганізацыя запусціла разам з БДУІР: «Нашыя грамадзяне, якія, магчыма, яшчэ не ведаюць, дзе размешчаны іх участак, могуць яго спампаваць на платформах Android і iOS, а таксама ёсць web-версія. Вы можаце прайсці ў Telegram-канал БРСМ — там таксама прымацаваная спецыяльная ўкладка. Дадатак дастаткова інтуітыўны, зразумела для таго, каб прыняць важны і неабходны для нашай краіны ўдзел у рэферэндуме. Каб стаць часткай гісторыі і забяспечыць уваходжанне нашай краіны ў новы этап свайго развіцця, паспяховай, канкурэнтнай, незалежнай краіны, якая развіваецца», — дадаў ён.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».