Вы тут

Мікалай Шчокін: Сёння мы ратуем краіну рэферэндумам


Заведуючы аддзелам сацыялогіі дзяржаўнага ўпраўлення Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін назваў рэферэндум не проста вяршыняй гістарычнай праўды. 


Мікалай Шчокін. Фота з асабістага архіва

«Мы падышлі да такога перыяду, калі мы павінны ўсвядоміць сябе і зразумець, што мы хочам. На прыкладзе Украіны мы бачым, што толькі рэферэндум можа нас абараніць вось ад тых бясчынстваў, якія зараз ва Украіне. Ад нацыяналізму і ад мілітарызму і, вядома, дапаможа застацца незалежнай суверэннай дзяржавай. Напэўна, у 2020 годзе мы стаялі ад той прорвы, у якой зараз знаходзіцца суседняя дзяржава. Прэзідэнт выратаваў. Сёння мы ратуем сваю краіну гэтым рэферэндумам. Мы ўпэўненыя, што Канстытуцыя будзе прынятая», — сказаў ён. Эксперт прагназуе, што на ўчасткі прыйдзе каля 80 працэнтаў насельніцтва. А каля 90 працэнтаў аддадуць свой голас за змяненні і папраўкі ў Канстытуцыю. 

«Грамадства і дзяржава гатовы да перамен. Пасля рэферэндуму будзе карпатлівая вялікая праца не толькі па змене заканадаўчай базы, але і над зменай самога сябе, псіхалогіі нашай краіны. Многія задаюцца пытаннем адносна таго, якая роля Усебеларускага народнага сходу. Роля простая — баланс даверу ўлады і грамадства. Усебеларускі народны сход — гэта першы крок да фарміравання грамадзянскай супольнасці. Напэўна, у свеце гэта першая спроба ў рэальным рэжыме стварыць грамадзянскую супольнасць, якая будзе ўплываць на ўладу і прыняцце рашэнняў гэтай уладай», — падкрэсліў Мікалай Шчокін. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.