Вы тут

Ігар Карпенка: Рэферэндум адбыўся!


Аб гэтым паведаміў старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар КАРПЕНКА. Па стане на 12.00 гадзін дня яўка грамадзян на ўчасткі галасавання па пытанні рэферэндуму склала 52,85 % ад тых, хто ўнесены ў спісы. 


Вось як прагаласавалі ў рэгіёнах. У Брэсцкай вобласці свой голас аддалі 52,12 % грамадзян, унесеных у спісы, у Віцебскай — 56,19 %. Лідзіруе Гомельшчына: яўка склала 58,27 %. На Гродзеншчыне прагаласавалі 52,39 % беларусаў, на Міншчыне — 52,98 %, на Магілёўшчыне — 56,23 %. Жыхары сталіцы пакуль менш актыўныя: у галасаванні прыняла ўдзел 44,71 % выбаршчыкаў. 

— У цяперашні момант у камісіях па рэферэндуме акрэдытаваны 45 701 нацыянальны назіральнік, — расказаў журналістам кіраўнік Цэнтрвыбаркама. — Па-ранейшаму працягваюць работу міжнародныя назіральнікі. Якіх-небудзь заўваг з боку як нацыянальных, так і міжнародных назіральнікаў пакуль не паступала.

Ігар Карпенка заўважыў, што грамадзяне дастаткова актыўна ўдзельнічаюць у працэсе галасавання. «На ўчастках разгорнуты пункты харчавання, выступаюць мастацкія калектывы, дзейнічаюць выстаўкі, — удакладнік старшыня ЦВК. — Нагадваю, што галасаванне ідзе да васьмі гадзін вечара. Тыя грамадзяне, якія яшчэ не прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, да гэтага часу могуць ажыццявіць сваё волевыяўленне».

Ігар Карпенка расказаў, што ў гэты дзень запланавана галасаванне і па месцы пражывання. Гэта актуальна для тых, хто звярнуўся ў камісію і папярэдзіў аб неабходнасці прагаласаваць дома. Такім правам, да слова, могуць скарыстацца пажылыя людзі, інваліды, а таксама той, хто па стане здароўя не можа прыйсці на ўчастак для галасавання.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.