Вы тут

У аг. Пакалюбічы урачыста адкрылі ўчастак для галасавання № 23


У адным з буйных населеных пунктаў Гомельскага раёна — аграгарадку Пакалюбічы старт асноўнага дня рэферэндуму быў агучаны музыкай беларускіх выканаўцаў, галасаванне пачалося актыўна. У адкрыцці ўчастка для галасавання № 23 узяў удзел кіраўнік раёна Сяргей Ермаліцкі. На ўчастку зарэгістраваліся журналісты. Прэса і назіральнікі, якія ацэньваюць ход галасавання, сачылі за працэсам апячатвання ўрны.


У Гомельскім раёне мужа і жонку Нікіціных з Пакалюбічаў у галасаванні падтрымалі іх шасцёра дзяцей.

У першую хвіліну адкрыцця ўчастка аддаць свой голас сюды прыйшоў Мікалай Іванавіч Котаў. Прад’яўлены пашпарт, атрыманы бюлетэнь — у кабінцы для галасавання за столікам вясковец робіць свой выбар. І вось у апячатанай празрыстай урне — першы «голас». 

— Я сам «афганец» — для мяне мірнае неба і спакойнае жыццё на сваёй зямлі — самае галоўнае, — дзеліцца эмоцыямі ад удзелу ў рэферэндуме ветэран, прызнаецца, што ніколі не ігнаруе выбарчыя кампаніі ў краіне, гэта яго пазіцыя, як мужчыны і працаўніка.

Між тым участак для галасавання № 23 Гомельскага раёна — адрас для удзелу ў рэферэндуме для выбаршчыкаў чатырох населеных пунктаў Пакалюбіцкага сельсавета, а гэта амаль тры тысячы чалавек. Пры гэтым больш за 49 % усіх зарэгістраваных выбаршчыкаў на ўчастку зрабілі свой выбар ужо на этапе датэрміновага галасавання.

Прыходзіць менавіта ў асноўны дзень выбараў усёй вялікай сям’ёй — традыцыя Нікіціных з Пакалюбічаў. Надзея і Мікалай выхоўваюць шасцёра дзяцей, у сям’і дзве пары двайнятаў, дачкі і сыны. Для старэйшых Дзмітрыя і Дзяменція рэспубліканскі рэферэндум — першы вопыт удзелу выбараў. Дочкі Нікіціных з самых ранніх гадоў як удзельніцы танцавальных калектываў бяруць удзел у святочных праграмах на ўчастках для галасавання ў Гомелі.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко прагаласаваў на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.

— Для нас прыйсці на выбары ўсёй сям’ёй — выдатная магчымасць зрабіць агульную справу. Цяпер, калі дзеці падраслі, у кожнага свае справы, вучоба, гэта не заўсёды атрымліваецца. Таму гэтай сваёй традыцыі мы будзем старацца ніколі не здраджваць, — адзначае шматдзетная маці.

Надзея Нікіціна, артыстка Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек, пераможца XII Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года 2019» у намінацыі «Мацярынская слава» выказвае і сваю грамадзянскую пазіцыю:

— Мы самі нясём адказнасць за сваю краіну. Самі выбіраем свой шлях.

Настаўнік Пакалюбіцкай сярэдняй школы Анджэла Гоганава, назіральнік участка для галасавання № 23 Гомельскага раёна. У такім статусе педагог — не ў першыню. Яна адзначае добразычлівасць і пазітыўны настрой людзей на выбарчым участку, ніякіх негатыўных заўваг аб ходзе галасавання выбаршчыкі не выказвалі. Фіксуе назіральнік і вельмі высокую актыўнасць жыхароў сельсавета ва ўдзеле ў рэферэндуме. 

На тэрыторыі Яромінскага сельскага Савета адкрыты чатыры ўчасткі для галасавання. У Касцюкоўцы зарэгістраваны каля 800 выбаршчыкаў — гэта жыхары самой вёскі і суседніх пасёлкаў Клімаўскі і Вішэнскі. Сярод апошніх шмат людзей сталага ўзросту. Тыя, хто не змогуць прыйсці на ўчастак для галасавання самастойна, папярэдне пакінулі заяўкі, каб у асноўны дзень рэферэндуму прагаласаваць дома. Дарэчы, самаму пажылому выбаршчыку, які адносіцца да гэтага ўчастку, 92 гады. 

— Яўка добрая, людзі прыходзяць у пазітыўным настроі і нярэдка распытваюць пра тыя ці іншыя змены і дапаўненні ў Асноўны Закон. З імі яны могуць пазнаёміцца адразу на ўчастку — у свабодным доступе ёсць праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Таксама забяспечаны ўсе ўмовы для таго, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю змаглі грамадзяне са слабым зрокам: для іх ёсць лупа і спецыяльны трафарэт, — адзначае старшыня ўчастковай камісіі ўчастка для галасавання нумар 14 Гомельскага раёна Арцём Кірушкін.

Воін-інтэрнацыяналіст Мікалай Котаў з Гомельскага раёна аддаў свой голас за мірнае неба і спакойнае жыццё на беларускай зямлі.

Усюды выбарчы працэс арганізаваны згодна з эпідэміялагічнай абстаноўкай. У Яромінскім сельсавеце на ўчастку № 13 усе, хто бярэ ўдзел у рэферэндуме, таксама могуць атрымаць неабходную кансультацыю па стане здароўя ад спецыяліста сельскай ўрачэбнай амбулаторыі. 
Менавіта на гэты ўчастак, каб аддаць свае галасы, прыйшлі дзед з унукам — Уладзімір Бярозкін і Сяргей Лебядзік. Хлопец вучыцца ва ўніверсітэце, паралельна працуе ў каледжы, які толькі скончыў. Ён упершыню, таксама разам з дзедам, удзельнічаў у выбарах Прэзідэнта. Вырашыў, што абавязкова прыйдзе аддаць свой голас і на рэферэндуме. 

— У новай канстытуцыі мне асабліва адгукнуўся артыкул аб захаванні гістарычнай памяці. Гэта наш абавязак, — падзяліўся студэнт.
Дарэчы, цяпер на рэферэндуме каля 700 юнакоў і дзяўчат — жыхароў Гомельскага раёна — тыя, хто галасуе ўпершыню. У цэлым жа на тэрыторыі раёна зарэгістравана больш за 56 тысяч выбаршчыкаў. Звыш 49 % з іх аддалі свае галасы на датэрміновым галасаванні. Акрэдытацыю на назіранне за ходам галасавання атрымалі больш за 330 наглядальнікаў.

***

У тэму

У асноўны дзень правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю на ўчастку № 18 Гомеля прагаласаваў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. 

— Я галасую за стабільную сучаснасць і ўпэўненае будучыню, развіццё нашай роднай Беларусі, — падзяліўся пасля галасавання кіраўнік рэгіёна. — Кожны з нас, хто прыйшоў на рэферэндум, падкрэслівае: наша краіна, кожны яе жыхар не застылі ў развіцці, а разам з сусветам, які імкліва мяняецца, мы ўдасканальваемся, будуем наша жыццё. І гэта не механічныя замены Асноўнага Закону, а яго змяненні ў адпаведнасці з запытамі грамадства, з улікам нашай гісторыі, культуры і ментальнасці.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара і БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.