Вы тут

Наталля Качанава: Адчуваю гонар за краіну


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прызналася журналістам, што ў дзень рэферэндуму адчувае гонар за краіну. І расказала, што ў такія важныя для краіны дні, як выбары ці рэферэндум, у яе заўсёды добрый настрой, таму што гэта вельмі важныя падзеі ў жыцці краіны. 


«Каб людзі маглі выказаць сваё волевыяўленне, створаны ўсе ўмовы: працуюць участковыя камісіі, увесь працэс асвятляецца сродкамі масавай інфармацыі. Усё гэта вельмі важна. Як члены Савета Рэспублікі, мы маем права бываць на выбарчых участках, каб праверыць, наколькі ўсё выканана ў адпаведнасці з заканадаўствам. Хачу адказна заявіць, што сёння створаны ўсе ўмовы, каб кожны грамадзянін нашай краіны мог прыйсці на ўчастак прагаласаваць. І ў гэты дзень адчуць святочны настрой, які, думаю, ёсць у многіх жыхароў Беларусі, дзякуючы канцэртным праграмам і гандлёвым аб’ектам, якія разгорнуты на ўчастках для галасавання», — адзначыла спікер верхняй палаты парламента.

Наталля Качанава пазнаёмілася з работай прэс-цэнтра, які дзейнічае ў сталічным Доме прафсаюзаў. «Калі ідзе аператыўная інфармацыя з розных рэгіёнаў рэспублікі, ёсць магчымасць адказаць на пытанні, якія хвалююць людзей, адразу ж данесці ім праўдзівую інфармацыю. Што да работы СМІ, вельмі важна, што грамадскія арганізацыі самым сур’ёзным чынам падключыліся да таго, каб маніторыць сітуацыю ў краіне. На жаль, сёння мы бачым шмат фэйкаў, хлусні, недакладнай інфармацыі. Таму своечасовая, праўдзівая інфармацыя, якая заўсёды гучыць з першых вуснаў у дзяржаўных СМІ, — гэта тое, што сёння неабходна нашым людзям», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Да гэтага Наталля Качанава прагаласавала на сваім участку. «Я вельмі люблю галасаваць вось так, калі бачу ўчастковую камісію ў поўным складзе, выступаюць артысты, разгорнуты гандаль. Ты можаш адчуць дух сваёй краіны. Гэта адчуванне яднання, якое заўсёды мяне наведвае. Такія пачуцці ўзнікаюць менавіта ў падобныя палітычныя моманты ў жыцці нашай краіны», — лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

Яна выказала надзею, што беларусы зробяць правільны выбар, таму што любяць сваю краіну, ганарацца ёю і хочуць, каб яна заставалася такой жа цудоўнай, як і сёння.

«Рэферэндум, які праходзіць у нашай краіне, вельмі важны. Унясенне дапаўненняў і змяненняў у Асноўны закон — гэта толькі волевыяўленне народа. Таму гэтыя рашэнні прымаюцца толькі рэферэндумам. Тыя навэлы, якія прапанаваны ў Асноўны закон, перш за ўсё накіраваны на росквіт нашай краіны, на лепшую будучыню нашых дзяцей. Я думаю, што выбар мы зробім абсалютна правільны, таму што любім Беларусь, ганарымся ёю», — дадала Наталля Качанава.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».