Вы тут

Лугіна: Гарантыі, неабходныя нашым жанчынам, умацуюцца


Старшыня канцэрна «Беллегпрам», сябра Прэзідыўма ГА «Беларускі саюз жанчын» Таццяна Лугіна закранула тэму ўнясення змяненняў у Канстытуцыю ў кантэксце падтрымкі жанчын:


— Тая папярэдняя праца, праведзеная ў апошнія паўтара-два месяцы і тлумачыць актыўнасць, якую паказалі грамадзяне ў датэрміновым галасаванні. 

У галіне лёгкай прамысловасці працуе каля 80% жанчын, для іх мы падрыхтавалі спецыяльныя брашуры, у якіх падрабязна расказваецца аб асноўных змяненнях і дапаўненнях, якія ўносяцца ў Канстытуцыю. Галоўнае, на што я звярнула ўвагу, — гэта рэакцыя калектываў. Калі людзі слухалі спікераў і спрабавалі разабрацца ў тым, што ім прапануецца, высвятлялася, што тыя, хто з Канстытуцыяй знаёмы не быў, пачыналі цікавіцца дадзенай тэмай. У людзей узнікала жаданне вывучыць гэты дакумент.

Адзначу, што базавыя прынцыпы, такія як ахова чалавека — захоўваюцца. Умацуюцца і гарантыі, неабходныя нашым жанчынам.

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».