Вы тут

Вадзім Баравік: Мы павінны стаць нацыяй апераджальнага развіцця


Старшыня беларускага камітэта маладзёжных арганізацый, палітолаг Вадзім Баравік зврнуў увагу, што кожная папраўка ў праекце Канстытуцыі вызначае будучыню Рэспублікі Беларусь. Таму праект трэба разглядаць як цэласны самастойны дакумент. 


«Наша асноўная задача — захаваць стабільнасць палітычнай сістэмы, стварыць дадатковую сістэму стрымлівання і проціваг, у пэўнай ступені адказаць на тыя выклікі — знешнія і ўнутраныя, з якімі сёння сутыкаецца Беларусь. Але найперш адказаць на пэўны грамадскі запыт. Таму такія папраўкі, якія ўзмацняюць ролю Усебеларускага народнага сходу, захоўваюць сур’ёзную ролю Прэзідэнта ў палітычнай сістэме, захоўваюць гістарычную памяць і надаюць ёй дадатковы імпульс, традыцыйныя каштоўнасці — усе гэтыя папраўкі адыгрываюць важную ролю ў захаванні адзінства беларускага народа. Гэта Канстытуцыя развіцця, мы павінны стаць нацыяй апераджальнага развіцця», — заявіў эксперт.

Вадзім Баравік абверг словы аб тым, што абноўленая Канстытуцыя мае абарончы характар, паколькі прымаецца ў крызісны перыяд. Па яго словах, Асноўны закон прымаецца не з акопаў, гэта вельмі прапрацаваны дакумент. 

«І нашая задача, каб Асноўны закон стаў яшчэ адным імпульсам у развіцці беларускага народа», — заявіў ён. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.