Вы тут

Як у лебедзя: даглядаем шыю правільна


Даглядаць скуру твару мы прывыкаем замалада. Але часам забываем, што шыя і зона дэкальтэ маюць не меншую патрэбу ва ўвазе. Пігментныя плямы, папярочныя маршчыны ў гэтай далікатнай вобласці, млявая, абвіслая скура раскажуць усяму свету, колькі вам гадоў. Сёння многія жанчыны не маюць на мэце схаваць свой узрост – яны проста хочуць добра выглядаць і быць дагледжанымі, без «кольцаў Венеры» і падвойных падбародкаў. Як жа правільна паклапаціцца аб скуры шыі і дэкальтэ?


Правіла першае

Пачынайце займацца гэтымі далікатнымі абласцямі жаночага цела ў маладым узросце.

Правіла другое

Улетку ахоўвайце скуру шыі і дэкальтэ ад пякучых прамянёў сонца, бо ультрафіялет выклікае абязводжванне і разбурае калаген, тым самым спрыяе старэнню скуры, з’яўленню пігментных плям.

Правіла трэцяе

Падтрымлівайце здароўе скуры правільным харчаваннем. Выключыце з рацыёна вострую і салёную ежу, а таксама вэнджанае і смажанае. Больш гародніны і садавіны! Важна таксама піць дастаткова вадкасці.

Правіла чацвёртае

Сачыце за паставай і станам хрыбетніка. Калі вы спіце на вельмі высокай падушцы, горбіцеся пры працы за сталом, лепш хутчэй расстацца з гэтымі звычкамі. Здаровы лад жыцця прынясе карысць скуры шыі.

Догляд скуры шыі і дэкальтэ

Для мыцця гэтай зоны выкарыстоўвайце прахалодную ваду. Можна праціраць шыю і зону дэкальтэ ледзянымі кубікамі з лекавых траў (рамонак, мята і інш.). Пры купанні папесціце шыю і грудзі кантрасным душам.

Касметычныя працэдуры

Важна не грэбаваць усімі этапамі комплекснага догляду: гэта ачышчэнне, танізаванне, увільгатненне і сілкаванне скуры шыі і дэкальте. Можна выкарыстоўваць для гэтага лінейку спецыяльных сродкаў, распрацаваных касметолагамі.

Маскі

Скура на шыі тонкая, яна практычна пазбаўлена тлушчавых залоз. Таму важна сілкаваць і ўвільгатняць яе з дапамогай масак. Можна карыстацца касметыкай для догляду, а можна хатнімі рэцэптамі.

Бананавая маска

Плод банана расцерці да стану кашыцы. Дадаць 30 гр аліўкавага алею і нанесці на вобласць шыі і дэкальтэ на паўгадзіны.

Аўсяная маска

20 гр аўсяных шматкоў здрабніць, уліць 50-70 мл кіпячага малака, астудзіць, у цёплую сумесь дадаць палову чайнай лыжкі алею. Нанесці на паўгадзіны.

Масаж алеямі

Добрыя вынікі дае масаж натуральнымі алеямі. Невялікая колькасць алею (какосавага, аліўкавага або іншага) размяркоўваецца па скуры шыі і дэкальтэ. Масажныя рухі павінны быць акуратнымі, каб не расцягваць скуру. Дайце алею пранікнуць у скуру, а па заканчэнні працэдуры лішкі прыбярыце сурвэткай. Такі масаж спрыяе паляпшэнню кровазвароту, павышэнню пругкасці скуры.

Умацоўваем мышачны каркас

Вышэй мы расказалі, як даглядаць скуру, але і пра мышцу шыі таксама забывацца не варта. Умацаваць яе дапамогуць тры простыя практыкаванні.

- Вазьміце ў зубы аловак і некалькі хвілін што-небудзь “пішыце” ў паветры – лічбы або літары.

- Высуньце наперад падбародак і на 5-7 секунд затрымайце яго ў такім становішчы, потым вярніце ў звычайны стан, 10 разоў.

- Выконвайце плаўныя кругавыя рухі галавой, павольныя нахілы галавы да аднаго і другога пляча, па 10 разоў.

Агата СЛАВІНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».