Вы тут

Аляксей Нявераў: У спакойным фармаце


Старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму, член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Аляксей Нявераў:


Старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму, член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Аляксей Нявераў.

— На тэрыторыі Гомельскай вобласці пры спісачнай колькасці выбаршчыкаў 1 066 611 чалавек у рэферэндуме прынялі ўдзел 871 269 грамадзян, што складае 81,69 % ад колькасці выбаршчыкаў. Сцвярджальны адказ на вынесенае на рэферэндум пытанне далі 758 096 тых, хто прагаласаваў, або больш за 71 % жыхароў Гомельскай вобласці, якія прагаласавалі. Я думаю, што выкажу агульнае меркаванне — сваё, сваіх калег, нацыянальных назіральнікаў і міжнародных: рэферэндум прайшоў у спакойным фармаце, галасаванне адбылося без якіх-небудзь парушэнняў, абстаноўка на ўчастках была прыязная. Усе ўчасткі адпрацавалі ў штатным рэжыме, без парушэнняў заканадаўства.

«Місія назірала свабоднае волевыяўленне»

Прадстаўнік місіі назіральнікаў ад краін СНД, намеснік дырэктара дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Халмурат Рашыдаў.

Прадстаўнік місіі назіральнікаў ад краін СНД, намеснік дырэктара дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Халмурат Рашыдаў:

— Назіральнікі пачалі сваю работу з 1 лютага. У складзе місіі дзейнічалі і доўгатэрміновыя, і кароткатэрміновыя наглядальнікі. Мы правялі маніторынг падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму ў Беларусі. Па нашых назіраннях, у Гомельскай вобласці была ажыццёўлена вялікая работа па правядзенні рэферэндуму. У рамках заканадаўства сфарміравана выбарчая камісія з ліку кампетэнтных вопытных спецыялістаў. У ходзе датэрміновага галасавання і непасрэдна 27 лютага місія назірала свабоднае волевыяўленне народа. Пры гэтым былі забяспечаны ўсе неабходныя ўмовы для галасавання, у тым ліку бяспека, меры санітарна-эпідэміялагічнага характару. Прыцягнулі як міжнародных, так і мясцовых наглядальнікаў ад грамадскіх арганізацый, палітычных партый, буйных прадпрыемстваў. Мы назіралі за адкрыццём участкаў, а таксама за іх закрыццём і падлікам галасоў. Увесь працэс праходзіў у адпаведнасці з заканадаўствам. Магу сказаць, мы сталі сведкамі галасавання электарату ў духу свята. На ўчасткі прыходзілі сем’ямі, пажылыя і маладыя. Тым, хто галасаваў упершыню, былі ўручаны памятныя падарункі. Вынікі галасавання сведчаць аб тым, што праект Канстытуцыі шырока абмяркоўваўся ў грамадстве. Мы размаўлялі з тымі, хто прагаласаваў: яны рабілі выбар з пачуццём цвёрдай адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».