Вы тут

Валерый Берастаў: Такой палітычнай актыўнасці даўно не было


Старшыня Магілёўскай абласной камісіі па рэферэндуме Валерый Берастаў:


— Кампанія прайшла на адным дыханні, роўна, спакойна, без залішняй напругі, у рамках Выбарчага кодэкса і каляндарнага плана арганізацыйных мерапрыемстваў. Актыўнасць была вельмі высокая і ў перыяд датэрміновага галасавання, і ў дзень асноўнага этапу галасавання. Я ў такіх кампаніях удзельнічаю не ўпершыню і магу з усёй адказнасцю сказаць, што такой палітычнай актыўнасці даўно не было. Гэта вельмі прыемна адзначаць. На фоне нестабільнай абстаноўкі вакол краіны людзі ішлі галасаваць за стабільнасць унутры краіны, таму што Канстытуцыя гарантуе грамадзянам палітычную, эканамічную, сацыяльную стабільнасць. Кампанія прайшла ціха, спакойна, без эксцэсаў.

Правам датэрміновага галасавання ў нас скарысталася больш чым 44 % удзельнікаў рэферэндуму, унесеных у спісы, а ўсяго з улікам асноўнага дня галасавання на выбарчыя ўчасткі для галасавання прыйшлі 82,94 % жыхароў вобласці. Гэта вельмі высокі паказчык. «За» на Магілёўшчыне прагаласавалі 71,69 % ад уліку ўнесеных у спісы для тайнага галасавання.

Усяго ў Магілёўскай вобласці працавалі 707 участкаў для галасавання.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».