Вы тут

З пачатку сакавіка кліенты «Беларусбанка» могуць адкрыць базавыя рахункі


Варта адзначыць, што такая магчымасць прадастаўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 363.


Фота: pixabay.com

Разбярэмся адразу, каму гэта трэба і што гэта дае? Дык вось, для павышэння якасці і даступнасці банкаўскіх паслуг, узмацнення сацыяльнай абароненасці, найбуйнейшы банк краіны дае магчымасць адкрываць бягучыя (разліковыя) рахункі з базавымі ўмовамі абслугоўвання.

Наогул, базавы рахунак — гэта бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях, з уладальніка якога не спаганяецца ўзнагароджанне (плата) за ажыццяўленне на тэрыторыі нашай краіны і ў нацыянальным сегменце глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт аперацый, якія ўключаюцца ў базавыя ўмовы абслугоўвання.

Указ дае права фізічнай асобе на адкрыццё толькі аднаго базавага рахунку. Адметная асаблівасць гэтага базавага рахунку ад звычайнага бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку — магчымасць здзяйсняць рэгламентаваны пералік аперацый, па якіх банкам не спаганяецца ўзнагароджанне.

Базавы рахунак прызначаны для захоўвання і залічэння выплат сацыяльнага характару, стыпендый, надбавак да стыпендый і матэрыяльнай дапамогі навучэнцам, іншых грашовых сродкаў, якія паступаюць на карысць кліента наяўнымі грашыма або шляхам безнаяўнага пералічэння.

Мяне, напрыклад, больш за ўсё цікавяць тарыфы банка. А па базавых умовах абслугоўвання такога рахунку існуюць аперацыі, за якія плаціць наогул не трэба? Пералік гэты досыць аб’ёмны, але мы спынімся на асноўных.

Сюды падпадае адкрыццё базавага рахунку, у тым ліку ў выніку аперацыі пераносу такога рахунку; залічэнне на яго выплат сацыяльнага характару, заработнай платы і роўных да яе выплат, стыпендый.

Таксама не трэба плаціць дадаткова за пералік з базавага рахунку грашовых сродкаў у выніку здзейсненых пры выкарыстанні карткі аперацый аплаты ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), у тым ліку з дапамогай глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт; пералік з гэтага рахунку грашовых сродкаў у выніку здзейсненых пры выкарыстанні карткі аперацый аплаты з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы.

Базавай умовай лічыцца і пералічэнне з такога рахунку грашовых сродкаў у выніку ажыццяўлення банкаўскага пераводу з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы для іх залічэння на бягучы рахунак, рахунак па ўліку ўкладу (дэпазіту) фізічнай асобы, альбо плацяжоў па крэдытным дагаворы, заключаным паміж банкам і кліентам.

Без узнагароды робіцца выпуск у абарачэнне адной банкаўскай карткі для выкарыстання кліентам, яе абслугоўванне, вяртанне (замена) у сувязі з завяршэннем тэрміну дзеяння або немагчымасцю выкарыстання такой карткі на працягу тэрміну яе дзеяння па прычыне, якая не залежыць ад спажыўца (фізічны знос карткі, яе тэхнічная няспраўнасць).

І яшчэ. Выдача з базавага рахунку наяўных грашовых сродкаў праз касы і іншыя аб’екты праграмна-тэхнічнай інфраструктуры банка, ажыццяўляецца бясплатна толькі ў сувязі з закрыццём гэтага рахунку, а таксама ў іншых выпадках, устаноўленых Нацыянальным банкам нашай краіны.

Акрамя таго, да базавага рахунку можа быць аформлена картка белкарт-прэміум. Пры гэтым варта адзначыць, што наяўнасць базавага рахунку не абмяжоўвае права фізічнай асобы на адкрыццё ў банках іншых рахункаў і выкарыстанне розных плацежных інструментаў у адпаведнасці з банкаўскім заканадаўствам.

Для адкрыцця такога рахунку неабходна азнаёміцца з афертай па базавым рахунку і звярнуцца ва ўстанову банка з дакументам, які сведчыць асобу (для грамадзян, якія маюць права ў адпаведнасці з заканадаўствам на атрыманне пенсіі, дадаткова неабходна прадаставіць дакумент, які пацвярджае права на атрыманне пенсіі).

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?