Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Торт-жэле без выпечкі

Спатрэбіцца: печыва — 150 г, любыя ягады і мяккая садавіна —
300 г, смятана 20 % — 400 мл, жэлацін — 10 г, гатовае жэле ці мармелад — 100 г, цукровая пудра — 2 ст. л.

Жэлацін трэба заліць вадой і пакінуць набракаць. Калі ён будзе гатовы, змяшаць са смятанай і цукровай пудрай. Туды ж пакрышыць ягады, садавіну і нарэзаны аднолькавымі невялікімі кавалачкамі мармелад. У самую апошнюю чаргу дадаць паламанае рукамі печыва і выліць у форму, якую трэба вылажыць харчовай плёнкай.

Пасля ночы ў халадзільніку сумесь застыне. Форму перавярнуць, зняць плёнку і вылажыць торт на блюда. У якасці ўпрыгажэння для яго можна выкарыстоўваць свежыя ягады, лісточкі мяты і цукровую пудру.


Лаваш з тварагом

Стравы з лаваша могуць быць выдатнай і хуткай закускай, пададзенай да стала, калі госці ўжо на парозе. Яны таксама ідэальна падыходзяць для фуршэту.

Спатрэбіцца: лаваш тонкі — 2 лісты, тварог — 400 г, смятана — 2 ст. л., часнок — 2 зубкі, зяленіва — 100 г, соль і чорны перац — на смак, яйкі — 1 шт.

Тварог перакладваем у глыбокую талерку ці міску і размінаем відэльцам. Дадаём здробненае зяленіва (гэта можа быць зялёная цыбуля, кроп, пятрушка, базілік, кінза і іншае ў розных спалучэннях). Дадаём крыху смятаны, каб начынка не была занадта густой. Смятану можна замяніць маянэзам ці, напрыклад, ёгуртам, калі вы сочыце за фігурай.

У тварожную начынку дадаём соль, перац, здробнены часнок і добра змешваем масу.

На стале рассцілаем ліст лаваша. На яго тонкім пластом намазваем тварожную начынку. Скручваем лаваш у плоскі рулет ці проста складваем яго ў некалькі пластоў. Наразаем на парцыённыя кавалкі.

Перакладваем квадрацікі лаваша з тварагом на бляху, засланую пергаментам або паперай для выпечкі. Акуратна змазваем верх лаваша ўзбітым яйкам, для румянай скарыначкі (можна замест яйка змазаць лаваш растопленым маслам), і адпраўляем запякацца ў разагрэтую загадзя духоўку на 10-20 хвілін.


Ружы з памідораў

Спатрэбіцца: круглыя памідоры сярэдніх памераў — 5 шт., мацарэла або брынза — па 6 кавалачкаў на кожны тамат, аліўкавы алей, сумесь молатых перцаў.

Памідоры варта выбіраць не мяккія, таму што ў іх трэба будзе зрабіць разрэзы, а з пераспелых таматаў можа выцячы вадкасць. Тры разрэзы робяць па краях і тры — бліжэй да сярэдзіны, у іх устаўляюцца круглыя кавалачкі сыру. Зверху памідоры трэба паліць алеем і пасыпаць сумессю перцаў. Падаюць гэтую страву са свежым зяленівам.


Бутэрброды на святочны стол

Спатрэбіцца: батон — 12 кавалачкаў; тварог — 300 г; кроп — 10 г; папрыка молатая — 1 ч. лыжка; часнок — 2 зубкі; соль; масла — 30 г; маянэз — 50 г; сёмга слабасалёная — 150 г.

Тонка нарэзаны батон падсмажыць на сухой патэльні ці ў тостары і нацерці часнаком.

Тварог расцерці відэльцам у аднастайную масу, пры неабходнасці дадаць смятану, маянэз ці проста цёплай вады. Тварожная маса павінна быць мяккай і аднастайнай. Затым падрыхтаваны тварог пасаліць на смак, дадаць здробнены часнок і крыху цукру. Старанна змяшаць. Падрыхтаваную масу падзяліць на 3 часткі. У адну частку дадаць молатую папрыку і перамяшаць, у другую дадаць здробнены кроп, трэцюю частку пакінуць белай.

Лустачку батона намазаць маслам або маянэзам. Відэльцам набраць трошкі зялёнай тварожнай масы і вылажыць на край хлеба.

Перавярнуць відэлец выпуклым бокам уніз і прыціснуць тварожную сумесь. Ад відэльца застаюцца канаўкі. Так па чарзе выкладваем на край лустачкі батона зялёную, ружовую і белую тварожныя масы, робячы «махры» па краі бутэрброда.

Затым на сярэдзіну бутэрброда кладзём тонкія палоскі слабасалёнай сёмгі.

Замест сёмгі на сярэдзіну бутэрброда можна пакласці чырвоную ікру, шпроты з агурочкам або здробненае яйка з маянэзам і часнаком.


Падарункі для мам і бабуль

Такія падарункі змогуць зрабіць нават дзеткі 3-4 гадоў. Зразумела, што давядзецца ім крыху дапамагчы. У выніку могуць атрымацца цудоўныя эксклюзіўныя паштоўкі ці пано.

Вербачка. Для пачатку намалюем эскіз. А вось аздабленне пакінем дзеткам. Дайце ім у ручкі невялікія кавалачкі ваты і клей. Пакажыце на прыкладзе адной «пупышкі», а пасля прапануйце ім скончыць работу самастойна.

Падснежнік. Аналагічны спосаб. Толькі замест пялёсткаў мы будзем выкарыстоўваць гарбузовыя семечкі. Зноў малюем эскіз. Затым тлумачым малым, што і куды клеіць. І проста назіраем, у выпадку неабходнасці аказваем дапамогу.

Хоць яна ім тут можа не спатрэбіцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?