Вы тут

Ала Смаляк: Аказваем дапамогу тым, хто мае патрэбу


Гомельшчына аператыўна адгукнулася на просьбы жанчын і дзяцей з Украіны даць ім прытулак і аказаць гуманітарную дапамогу ў крызіснай сітуацыі.


Днямі ў Добрушскім раёне да беларускіх пагранічнікаў звярнуліся грамадзяне Украіны з просьбай прыняць каля 25 сем'яў бежанцаў. У сераду з самай раніцы да пагранічнага пераходу «Андрэеўка» ў Добрушскім раёне для арганізацыі сустрэчы і размяшчэння ўкраінцаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці прыбылі прадстаўнікі аблвыканкама, МНС, ДАІ і вайскоўцы. З боку Украіны да беларускай граніцы падышлі 15 жыхароў суседняй краіны — большасць дзеці, толькі чацвёра дарослых; прайшлі адпаведную рэгістрацыю. Па паведамленнях тых, хто сустрэў бежанцаў, украінцы дзяліліся, што вельмі баяліся: раптам Беларусь не прыме. Рады, што хваляванні аказаліся марнымі. Чакаюць, калі іх давязуць да месца, каб патэлефанаваць і супакоіць родных, якія засталіся ва Украіне.

Кіраўніцтвам Гомельскай вобласці было прынята рашэнне размясціць вымушаных мігрантаў у адным з санаторыяў Гомельскага раёна, дзе загадзя ўсё было падрыхтавана для прыняцця 60 чалавек.

Яшчэ ў чаканні бежанцаў Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа даставіла да месца меркаванага размяшчэння грамадзян Украіны партыю гігіенічных і прадуктовых набораў.

Член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк адзначыла, што нацыянальнае аддзяленне таварыства ў адпаведнасці з прынцыпамі працуе нейтральна.

— Мы не прымаем нічый бок. Мы ўсяго толькі аказваем дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу, — адзначыла сенатар.

Ала Смаляк нагадала, што рэгіянальная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа мае досвед работы з мігрантамі з Украіны яшчэ з 2014 года, таму арганізацыя гатова аказаць шырокую падтрымку ўсім, хто будзе мець у гэтым патрэбу. У Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа ёсць усё неабходнае для аказання такой дапамогі.

Прадстаўнікі ўлады і грамадскіх арганізацыяў кантралявалі сустрэчу грамадзян Украіны на месцы. На тэрыторыю санаторыя ў Гомельскі раён прыехалі памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук і старшыня Гомельскага райвыканкама Сяргей Ермаліцкі.

Мікалай Рагашчук адзначыў, што асабіста прыехаў у санаторый упэўніцца, як і ў якіх умовах размясціліся сем'і з Украіны.

— Сёння да нас прыбылі першыя грамадзяне з Украіны ў сувязі з падзеямі, якія там адбываюцца. Іх размясцілі ў добраўпарадкаваных пакоях аднаго з карпусоў санаторыя ў Гомельскім раёне. Там цёпла, добра. У першую чаргу іх накармілі. У найбліжэйшы час іх агледзяць урачы, зробяць экспрэс-тэсты на ковід. Далей будзем працаваць з імі. Яны тут будуць знаходзіцца столькі, колькі ім неабходна, — падкрэсліў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці.

Як адзначаецца, пры неабходнасці ў санаторыі гатовы прыняць і як мінімум удвая больш бежанцаў. У пакоях цёпла і камфортна, у некаторых ёсць двух'ярусныя ложкі. Тым жа сем'ям з Украіны, хто ўжо засяліўся, аказваюць кансультатыўную дапамогу псіхолагі МНС па Гомельскай вобласці. Дзеткам перадалі кніжкі, размалёўкі і пропісі.

Між тым таксама на тэрыторыі Гомельшчыны беларускі бок аказвае падтрымку кіроўцам больш як 10 украінскіх фур. Ужо некалькі дзён дальнабойшчыкі з Украіны не могуць вярнуцца на радзіму. Стыхійныя стаянкі з фур утварыліся ў абласным цэнтры, на Рэчыцкай трасе, на пад'ездзе да вёскі Новая Гута ў Гомельскі раёне. У кіроўцаў-украінцаў узніклі цяжкасці з безнаяўнымі разлікамі на запраўках і ў магазінах. Аб складанай сітуацыі з сацыяльных сетак стала вядома ў аблвыканкаме і на прадпрыемстве «Гомельаблаўтатранс».

— Беларусь не дзеліць людзей, у адрозненне ад «дэмакратычнага» свету, на сваіх і чужых. Беларусь дапамагае. Транспартнікі вылучылі прыстасаванае месца пад агульную стаянку для ўсіх фур, што затрымаліся ў рэгіёне. Тут ёсць усе неабходныя бытавыя ўмовы. Удалося вырашыць пытанне па зняцці наяўных грошай, — адзначаецца ў паведамленні тэлеграм-канала «Гомельшчына афіцыйна».

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.