Вы тут

Мядзінскі: Украіна прыбудзе на перамовы раніцай 3 сакавіка


Украінскі бок прыбудзе на перамовы раніцай 3 сакавіка. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік расійскай дэлегацыі на перамовах з украінскім бокам памочнік Прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі, паведамляе БелТА.


 

Фота: БелТА

«Наколькі я ведаю, украінская дэлегацыя ўжо выехала з Кіева, цяпер знаходзіцца ў дарозе. Мы прыехалі крыху раней. Яны, напэўна, будуць заўтра з раніцы», — сказаў Уладзімір Мядзінскі.

Ён дадаў, што расійскі бок з разуменнем ставіцца да «складанасцяў лагістыкі» ўкраінскага боку. «Нашы вайскоўцы забяспечваюць адпаведны калідор бяспекі для перамяшчэння па Украіне. Чакаем іх заўтра», — дадаў кіраўнік расійскай дэлегацыі.

Падчас першых перамоў 28 лютага бакі агучылі свае пазіцыі і прапановы, звязаныя з неадкладным спыненнем рэжыму агню

«Па шэрагу прапаноў мы ўвогуле знайшлі паразуменне за сталом перамоваў. Але аднак па некаторых, найбольш прынцыповым, гэта было цалкам чакана, украінскі бок узяў час на роздум і кансультацыі з Кіевам», — распавёў Уладзімір Мядзінскі.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.