Вы тут

Айчынны вытворца — дзеля барацьбы з COVІD-19


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ правёў рабочую нараду па звароце старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова, які той накіраваў у верхнюю палату парламента.


Тэма звароту датычылася падтрымкі вытворчасці дзяржаўным прадпрыемствам «Акадэмфарм» лекавых прэпаратаў для лячэння пацыентаў з COVІD-19.

Як паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі, у шырокім коле ўдзельнікаў нарады дэталёва абмеркаваны выкладзеныя прапановы і выпрацаваны канструктыўныя шляхі вырашэння пытанняў падтрымкі вытворчасці ў мэтах забеспячэння медыцынскай бяспекі насельніцтва і памяншэння выдаткаў на лячэнне пацыентаў з COVІD-19 дарагімі імпартнымі прэпаратамі.

— Наша фармацэўтычная прамысловасць распрацоўвае лекавыя прэпараты для лячэння COVІD-19 з мэтай павышэння іх даступнасці. Павінна быць забяспечана аператыўнае ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых арганізацый. Пры гэтым самым універсальным і найлепшым спосабам засцярогі ад каранавіруснай інфекцыі ўсё роўна з'яўляюцца вакцынацыя і своечасовая рэвакцынацыя, — падкрэсліў старшыня профільнай камісіі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, НАН Беларусі, ДП «Акадэмфарм» і іншыя зацікаўленыя.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.