Член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала СМАЛЯК сустрэлася з прадстаўнікамі Упраўлення вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па справах бежанцаў і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Асноўнай тэмай сустрэчы стала магчымае супрацоўніцтва па пытанні аказання дапамогі перасяленцам з Украіны.
На сустрэчы парламентарый звярнула ўвагу, што рэгіянальная арганізацыя БТЧК гатовая аказаць такую дапамогу, калі ў гэтым будзе неабходнасць і паступяць адпаведныя запыты ў арганізацыю. Яна падзякавала міжнародным партнёрам за гатоўнасць да ўзаемадзеяння на карысць чалавека.
Бакі таксама адзначылі, што гатовыя прыкласці ўсе намаганні, каб неабходная дапамога аказвалася своечасова і ў поўным аб'ёме. Арганізацыі дамовіліся падтрымліваць кантакты і аператыўна інфармаваць адзін аднаго аб сітуацыі.
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.