Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, член камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю Валерый ГАЙДУКЕВІЧ узяў удзел у пасяджэнні камісіі ПС у фармаце відэаканферэнцыі.
Парламентарыям была прадстаўлена інфармацыя аб распрацоўцы праектаў канцэпцый праграм Саюзнай дзяржавы ў сферы бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю.
Пацверджана запатрабаванасць падрыхтоўкі новых праектаў праграм, дзяржаўным заказчыкам рэкамендавана працягнуць распрацоўку праектаў канцэпцый новых праграм, правесці пагаджальныя працэдуры і ва ўстаноўленым парадку ўнесці іх на разгляд у Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы.
Таксама ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход распрацоўкі канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
На думку дэпутатаў, сумесная дзейнасць профільных міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы з'яўляецца важным напрамкам абароны нацыянальных інтарэсаў абедзвюх краін.
Акрамя таго, парламентарыям прадстаўлена інфармацыя аб выніках выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2021 годзе ў частцы рэалізацыі праграм і мерапрыемстваў па профілі дзейнасці камісіі Парламенцкага сходу. Са свайго боку, парламентарыі адзначылі асаблівую значнасць рэалізацыі мерапрыемстваў гэтых праграм для гарантавання бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Фота БелТА
Жанчыны ўступаюць у першы шлюб у 26,3 года, мужчыны — 28,6.
Шчырая гутарка з валанцёрам пошукавага руху Беларусі.
У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.