На працягу трох тыдняў у старшакласнікаў будзе магчымасць не толькі аздаравіцца, але і пагрузіцца ў свет педагагічнай прафесіі, стаўшы актыўнымі ўдзельнікамі розных прафарыентацыйных мерапрыемстваў.
БДПУ прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні педагагічнай змены. Гэты праект з’яўляецца важным для ўніверсітэта, які на працягу апошніх гадоў вядзе сістэмную рознабаковую працу па павышэнні іміджу прафесіі педагога і прыцягненню на педагагічныя спецыяльнасці акадэмічна паспяховых і матываваных абітурыентаў. Ад таго, наколькі атрымаецца зацікавіць, захапіць, «зачапіць» 16-гадовых старшакласнікаў, залежыць выбар мінскімі школьнікамі педагагічнай прафесіі, а таксама выніковасць будучай прыёмнай кампаніі.
У праграме змены — 18 займальных адукацыйных мерапрыемстваў прафарыентацыйнай накіраванасці ад факультэтаў, інстытутаў і структурных падраздзяленняў БДПУ (ролевыя гульні, трэнінгі, майстар-класы, акцыі, прэзентацыі, навучальныя гульні, прафарыентацыйная гульнятэка, тэматычная лабараторыя і г. д.). Каардынацыйны цэнтр АУР БДПУ прадаставіць маладым людзям магчымасць пагрузіцца ў сэнсы, каштоўнасці і Мэты ўстойлівага развіцця ў рамках квэсту, а спартыўны клуб «Педагог» арганізуе для ўдзельнікаў змены спартландыю. Актыўны ўдзел у правядзенні змены прымуць студэнты БДПУ -члены клуба выпускнікоў педагагічных класаў «ПРОФІЛЬ+»: «профільцы» правядуць з дзесяцікласнікамі сусветнае кафэ, трэнінг «Упэўненасць у сабе», бліц на роўных з «ПРОФІЛЬ+», РОР-семінар «БулінгуNET».
А 10 сакавіка ў рамках профільнай змены «Педкласс — гэта клас!» плануецца правядзенне Дня БДПУ. Навучэнцы педагагічных класаў прыедуць ва ўніверсітэт. У актавай зале адбудзецца іх сустрэча з рэктарам БДПУ Аляксандрам Жуком, для іх падрыхтавана экскурсія па ўніверсітэце і канцэрнтная праграма.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pexels.com
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.