Вы тут

Меркаванні ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці


Ігар Петрышэнка: Мы павінны тут, у цэнтры Еўропы, збалансаваць мір і развіццё на нашай зямлі

Намеснік прэм’ер-міністра заявіў, што вынікі рэферэндуму сведчаць аб гатоўнасці беларусаў да перамен. Таксама, па яго словах, вынікі рэферэндуму пацвярджаюць, што быў выбраны абсалютна правільны курс на карэкціроўку Канстытуцыі. І тое, што гэта было не знанянцку.


«Змяненні і дапаўненні ў наш Асноўны Закон далі магутны імпульс развіццю нашай дзяржавы па ўсіх кірунках. Адбылася пэўная карэкціроўка дзяржаўных інстытутаў. У першую чаргу, гэта тычыцца Усебеларускага народнага сходу, які ўжо паказваў свой моцны вынік. Іх ужо шэсць адбылося, аб’ектыўна гэта рашэнне напрошвалася. І вось і дэ-факта і дэ-юрэ пасля рэферэндуму Сход стаў канстытуцыйным органам.

Вельмі важны аспект, звязаны з захаваннем гістарычнай памяці. Мы павінны і надалей пазіцыянаваць сябе як краіну з магутнай гістарычнай асновай і магутнымі гістарычнымі каранямі і культурнымі традыцыямі. Гэта важна для кожнага чалавека, каб ён адчуваў сябе ў ролі будаўніка ўласнага дома, уласнай дзяржавы. Калі кожны гэта зразумее, то ў нас будзе далейшае пазітыўнае развіццё, больш дынамічнае ў параўнанні з тым, якое было. Зразумела, што шмат розных знешніх аспектаў. Але мы павінны тут, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы збалансаваць мір і развіццё на нашай зямлі», — сказаў ён.

Віцэ-прэм’ер звярнуў увагу на аспект, які які гаворыць аб тым, што грамадзяне павінны клапаціцца аб сваім здароўі. Паводле яго слоў, будзе здаровая нацыя — будзе здаровая дзяржава. «Гэта не значыць, што мы адмаўляемся ад тых сацыяльных стандартаў у плане аказання медыцынскай дапамогі. Не. Гэта неаднаразова падкрэсліваў і кіраўнік дзяржавы. Тое, што кожны чалавек павінен весці здаровы лад жыцця, прывучаць сваіх дзяцей — дазволіць менш нагружаць сістэму аховы здароўя. А там, дзе неабходна, мы будзем аказваць усялякую дапамогу. Усе гэтыя аспекты — гэта наша рэальнае жыццё. А тое, што Канстытуцыя дасць дадатковы магутны імпульс развіццю нашай дзяржавы ва ўсіх кірунках — гэта бясспрэчна», — падкрэсліў ён.


Міхаіл Орда: Беларусы сказалі «так» гістарычным зменам

Старшыня Беларускай федэрацыі прафсаюзаў акцэнтаваў увагу на тым, што Канстытуцыя вызначае шлях, па якім развіваецца краіна і рухаецца гісторыя дзяржавы. Таму прыняцце новай рэдакцыі Асноўнага закона — падзея гістарычная.

«Народ вырашыў, што трэба ўнесці змены. Мы бачылі, што беларусы паказалі вельмі актыўную пазіцыю. Беларусы сказалі „так“ гэтым зменам, гістарычным зменам. І, безумоўна, гэтыя змены будуць уносіць карэктывы практычна ва ўсе жыццёва важныя сферы. І ў звычайнае паўсядзённае жыццё, і ва ўсе эканамічныя, сацыяльныя, грамадскія пытанні. Гэта тое, што павінна мець свой рух і развіццё. Беларусы — мудры народ. І тое, што яны прынялі гэтыя змены, дасць нам штуршок наперад да развіцця нашай дзяржавы і супольнасці. Далей мы павінны рухацца па шляху развіцця і росквіту нашай дзяржавы. А ўсе напрамкі развіцця палітычнага і грамадскага жыцця мы абмяркоўваем з людзьмі і з народам», — падкрэсліў ён.


Андрэй Іванец: Работу з моладдзю мы працягнем. І Канстытуцыя — наша адпраўная кропка

Міністр адукацыі адзначыў, што змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыі адлюстроўваюць выклікі і перспектывы заўтрашняга дня. «Мы бачым, якія сёння важныя пытанні захавання гістарычнай памяці, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, выхавання моладзі. Мы бачым, што сёння ў рамках новай рэдакцыі Канстытуцыі кожны грамадзянін абавязаны прымаць пасільны ўдзел у пабудове нашай дзяржавы — гэта вельмі важна. Мы сёння бачым, што кожны грамадзянін гатовы прымаць удзел у вырашэнні важных задач, якія стаяць перад нашай краінай. Сёння як ніколі мы павінны быць адзіныя і накіраваныя на працу па пабудове незалежнай і квітнеючай Беларусі», — сказаў ён.

Асобна міністр падкрэсліў удзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Паводле яго слоў, моладзь сёння разумее, што мала прапанаваць якое-небудзь новаўвядзенне. Вельмі важна яго рэалізаваць.

«Адказнасць і прапановы ад моладзі дарагога вартыя. Работу з моладдзю мы працягнем. І Канстытуцыя — наша адпраўная кропка. Сёння пераломны час для сістэмы адукацыі. Адначасова з прыняццем новай рэдакцыі Канстытуцыі ў нас прынята новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі. І тыя новаўвядзенні, якія прадугледжаны і Канстытуцыяй, і Кодэксам аб адукацыі, з’яўляюцца прагрэсіўнымі, рэвалюцыйнымі і дазволяць нам фактычна перафарматаваць і вывесці на новы ўзровень нашую сістэму адукацыі», — заявіў міністр адукацыі.


Аляксандр Лук’янаў: Вельмі складана заставацца стабільным астраўком бяспекі ў гэтым бурным свеце

Першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук’янаў падкрэсліў: прыняцце новага праекта Канстытуцыі сведчыць аб тым, што беларусы разумеюць, у які складаны перыяд мы жывём і як неабходна быць гатовымі да прыняцця важных рашэнняў. «Праект новай Канстытуцыі сфармуляваны такім чынам, каб забяспечыць стабільнасць, пераемнасць у нашай краіне. Сённяшняя абстаноўка яскрава паказвае, наколькі кансалідавалася беларускае грамадства. Насамрэч, гэта вельмі складана — заставацца стабільным астраўком бяспекі ў гэтым бурным свеце, які імкліква развіваецца. Але граматная палітыка кіраўніцтва нашай краіны і падтрымка сярод народа забяспечвае нам магчымасць добрага развіцця на асновах пераемнасці нашых традыцый і разумення кансалідацыі грамадства для супрацьдзеяння пагрозам і выклікам.

Несумненна, што гэты свет, перажывае пераломны момант і беларускае грамадства аб’яднана вакол нашых традыцыйных асноў і каштоўнасцяў. Такая высокая яўка на рэферэндуме сведчыць аб тым, што грамадства аднагалосна падтрымлівае тыя вектары развіцця нашай краіны, якія сфармуляваны нашым кіраўніцтвам і знайшлі адлюстраванне ў канкрэтных артыкулах і палажэннях праекта Канстытуцыі», — сказаў ён.

Аляксандр Лук’янаў падкрэсліў, што ў Канстытуцыйным рэферэндуме ўдзельнічала шмат моладзі. Ужо з першых дзён датэрміновага галасавання актывісты БРСМ дапамагалі правядзенню рэферэндуму ў якасці валанцёраў.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.