Вы тут

Магілёўскія студэнты адзначылі надыход вясны


Як бы сумна не было б на сэрцы, якія б думкі не лезлі ў галаву, але жыццё працягваецца. Як і вясна, якая нягледзячы на ўсе падзеі ў міры, усё роўна прыходзіць і ўсяляе ў нашы сэрцы надзею. Студэнты разам з выкладчыкамі Магілёўскага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій напрыканцы Масленічнага тыдня зрабілі для жыхароў горада невялічкае свята. Каля сваёй ВНУ яны разгарнулі пляцоўку, дзе ўсіх частавалі блінамі з гарбатай і смачным узбекскім пловам.


— Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве маладзёжнага каардынацыйнага савета, у які ўваходзяць і студэнцкі прафкам, і БРСМ, і студсаветы, — адзначыла прарэктар па выхаваўчай рабоце ўніверсітэта Вольга Мацыкава. — Прадукты для мерапрыемства былі закупленыя за конт прафсаюзных сродкаў, часткова фінансавала падзею адміністрацыя ўніверсітэта. 

Бліны пяклі студэнты 4 курса пад чулым кіраўніцтвам выкладчыкаў універсітэта, за паўтары гадзіны свята разышлося каля 300 бліноў. І калі непасрэдна паназіраць за працэсам прыгатавання бліноў карэспандэнту «Звязды» не атрымалася, пашчасціла ўбачыць, як робіцца ўзбекскі плоў. Ініцыятарамі яго прыгатавання выступілі узбекскія студэнты. Ва ўніверсітэце іх вучыцца каля 200.

 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?