Вы тут

У РІК імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта


Прайшла рабочая сустрэча кіраўніцтва Выдавецкага дома “Звязда” у Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя


У новы будынак па вуліцы Рэвалюцыйная, 11 Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя пераехаў у верасні 2019 года

Дырэктар РІК імя Канфуцыя БДУ прафесар Анатоль Тозік правёў знаёмства з аўдыторыямі, заламі для канферэнцый і працы ў анлайн-рэжыме, бібліятэкай Інстытута. Пасля прайшлі перамовы, у якіх прынялі ўдзел дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч, намеснік дырэктара Выдавецкага дома “Звязда” – галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва” Аляксей Чарота, намесніца дырэктара РІК імя Канфуцыя БДУ спадарыня Лю Сулін.

Дасягнута дамоўленасць пра арганізацыю мерапрыемстваў з удзелам ВД “Звязда” на пляцоўцы РІК імя Канфуцыя БДУ, скіраваных на прапаганду і развіццё беларуска-кітайскіх літаратурных і культурных сувязяў. Запланаваны спецыяльны “кітайскі” выпуск газеты “Літаратура і мастацтва”. Прафесар Анатоль Тозік адзначыў зацікаўленасць Інстытута ва ўдзеле яго супрацоўнікаў, выкладчыкаў у арганізацыі перакладчыцкай справы ў галіне мастацкай літаратуры. Асобна Анатоль Афанасьевіч звярнуў увагу на вартасці перакладу паэзіі, прозы Кітая з мовы арыгінала.

Выдавецкі дом “Звязда” на працягу некалькіх гадоў досыць уважлівы да прадстаўлення кітайскай літаратуры ў Беларусі на беларускай і рускай мовах. Пэўны адрэзак часу выходзіла кніжная серыя “Светлыя знакі: паэты Кітая”. Пачатак ёй паклалі зборнікі вершаў Ван Вэя, Лі Бо, Ду Фу, Ай Ціна, выдадзеныя ў 2014 – 2015 гадах у перакладзе на беларускую мову. Пабачыла свет і анталогія ранейшых ­перакладаў кітайскай прозы і паэзіі “Стагоддзе на знаёмства”. Былі рэалізаваны таксама іншыя беларуска-кітайскія выдавецкія ініцыятывы.

Сяргей Шычко

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: У РІК імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.