Вы тут

Рэферэндум. Поўны ход!


Канстытуцыйны рэферэндум ідзе поўным ходам, асноўны дзень галасавання – 27 лютага.


Нагадаем, што датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі стартавала ў Беларусі 22 лютага, яно праходзіць з 26-га ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія па розных прычынах не змогуць тое зрабіць у асноўны дзень правядзення рэферэндуму: 27 лютага. Усяго ж на тэрыторыі Беларусі створана 5510 участкаў для галасавання. Працуюць яны ў тым ліку і ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах ды іншых арганізацыях аховы здароўя, у стацыянарных умовах, воінскіх часцях.

Участкі для галасавання цяпер адкрытыя з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Прычым не трэба ніякага афіцыйнага пацверджання прычын, па якіх грамадзянін не можа прагаласаваць у асноўны дзень. Бюлетэнь выбаршчык можа атрымаць па пашпарце, а таксама пры прад’яўленні ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), правоў кіроўцы. І пенсіённыя пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкія білеты можна прад’яўляць.

На цяперашні рэспубліканскі рэферэндум вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?

Гэтая тэма па-ранейшаму застаецца адной з асноўных у беларускіх СМІ, відэасюжэтах тэлеканалаў. На выбарчых участках, як паведаміў журналістам Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка, працуе больш за 44 тысячы нацыянальных назіральнікаў і 160 міжнародных. Пры тым, паводле нашых звестак, сярод апошніх ёсць і супляменнікі – беларусы замежжа.

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Рэферэндум. Поўны ход!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».