Вы тут

Дапамога падмёрзламу дрэву


Пладовы сад патрабуе агратэхнічна правільнага догляду практычна на працягу ўсяго каляндарнага года. У спісе найважнейшых мер (паліў, падкормка, абрэзка, барацьба са шкоднікамі і хваробамі, пабелка і падрыхтоўка да зімы) прадугледжваецца і дапамога падмёрзламу дрэву, а таксама прафілактыка зімовых сонечных апёкаў іх ствалоў.

Пладовы сад патрабуе агратэхнічна правільнага догляду практычна на працягу ўсяго каляндарнага года. У спісе найважнейшых мер (паліў, падкормка, абрэзка, барацьба са шкоднікамі і хваробамі, пабелка і падрыхтоўка да зімы) прадугледжваецца і дапамога падмёрзламу дрэву, а таксама прафілактыка зімовых сонечных апёкаў іх ствалоў.


Часам надараецца так званае апёкавае надвор'е. На працягу 12—15 сутак кара штамбаў дрэў награваецца да +10 — +20 °C, у той час як уначы апускаецца да -10 — -20 °C). У выніку такіх тэмпературных скачкоў дрэвы прамярзаюць ад штамбаў да пладовых пупышак.

Пры любых небяспечных умовах надвор'я для саду дапамога дрэвам пачынаецца з прафілактыкі іх наступстваў загадзя — з падрыхтоўкі пладовых дрэў і кустоў да зімы. Яна ўключае і правільнае ўгнаенне, і ахоўнае мульчыраванне прыствольных кругоў, і правільная пабелка ствалоў дрэў увосень з разлікам непасрэднай засцярогі і супраць апёку кары, і супраць глыбокага прамярзання ўсяго дрэва.

Мульчыраванне

Падмёрзлыя дрэвы маюць патрэбу ў неадкладнай агратэхнічнай дапамозе, і пачынаецца яна з вясновага мульчыравання прыствольной глебы, адразу ж па адтаванні грунту, не чакаючы яго перасыхання.

Правільна, раўнамерна раскладзеная мульча не толькі засцеражэ глебу ад перасыхання, але і створыць самыя спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці глебавай карыснай мікра флоры і фаўны (дажджавых чарвякоў). Дажджавыя чарвякі — стваральнікі перагною — не толькі сваімі хадамі рыхляць глебу і ствараюць добрае вільгаце- і паветрапранікальнае асяроддзе для фарміравання каранёвай сістэмы дрэў, але і, паміраючы, узбагачаюць арганічны склад урадлівага грунту.

Пласт вясновай мульчы павінен быць 10-15 сантыметраў таўшчынёй і складацца з паўперапрэлага кампосту ці гною з дажджавымі чарвякамі. У крайнім выпадку выкарыстоўваюць у якасці мульчы салому, сена, лісце, траву. Без пілавіння лепш абысціся, асабліва на кіслых глебах, таму што яно не толькі закісліць грунт, але і пазбавіць яго азоту, такога неабходнага ў пачатку актыўнай вегетацыі раслін. Пілавінне пакінем для прыгатавання кампосту.

Да ўвагі! Пры размеркаванні пласта мульчы варта пакінуць вольнымі ад яе ствалы дрэў, каб пазбегнуць падправання кары.

Глыбокая падкормка старых дрэў

Для такой падкормкі мульчыравання недастаткова, асабліва для старых дрэў. Перш чым уносіць пласт мульчы, неабходна выкапаць па перыметры праекцыі кроны 4-8 шурфаў памерам 50х50х50 сантыметраў, багата заліць вадой і даверху закласці іх арганічнымі ўгнаеннямі з дажджавымі чарвякамі. Шурфы адразу не засыпаць, даць асесці гною, працягваючы рэгулярны паліў і дадаванне арганікі.

Старыя дрэвы пад уздзеяннем гэтых шурфаў з іх пажыўным змесцівам стануць гаіць пашкоджанні, атрыманыя ўзімку, і амалоджваць сваю каранёвую сістэму. А вось ад падкормак у маі-чэрвені мінеральнымі ўгнаеннямі варта адмовіцца, бо яны здольныя павялічыць канцэнтрацыю глебавага раствору ў шурфах і абцяжарыць яго паступленне і перамяшчэнне ад каранёў да лісця па падмёрзлых сасудах.

Паліў

Пладовыя дрэвы, асабліва ў засушлівую вясну, маюць патрэбу ў паўнавартасным паліве, тым больш пацярпелыя ад апёкавага надвор'я зімой. Паліў у прыкаранёвай зоне дрэў павінен быць досыць багатым, не частым, але рэгулярным, да прамочвання грунту на глыбіню 50-60 сантыметраў пры нармальным дрэнажным стане.

Калі глеба не замульчыраваная, прасохлы пласт не павінен ператварацца ў земляную скарынку. Яго трэба праматычыць і не даць магчымасці вільгаці хутка выпарацца.

Такім чынам, падмёрзлыя ўзімку дрэвы — не прысуд. Комплексны падыход, які складаецца з прафілактыкі прамярзання дрэў і неадкладнай дапамогі пасля прамярзання, не толькі выратуе сад, але і дапаможа атрымаць з яго багаты і здаровы ўраджай.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».