Вы тут

Качанава: Памяць пра Вялікую Айчынную вайну — святая для кожнага беларуса і расіяніна


«Цягнік Памяці» праедзе на гарадах Расіі і Беларусі. Ход падрыхтоўкі адмысловага расійска-беларускага праекта абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі.


Пад кіраўніцтвам спікера верхняй палаты парламента прайшла нарада, на якой абмеркавалі падрыхтоўку сумеснага расійска-беларускага праекта «Цягнік Памяці».

Адкрываючы мерапрыемства Наталля Качанава нагадала, што праект ініцыяваны Саветам Федэрацыі і Савета Рэспублікі, удзельнікамі якога стане моладзь Беларусі і Расіі. 

— У Год гістарычнай памяці для нас гэта вельмі важна: памяць аб Вялікай Айчыннай вайне — святое для кожнага беларуса і кожнага расіяніна, — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента.

Яна адзначыла, што сумесны праект з’явіўся на падставе аналагічнага, які летась быў прэзентаваны напярэдадні 9 Мая. 

— Вельмі знакава, што ў ім будзе прымаць удзел моладзь — старшакласнікі, — звярнула ўвагу Наталля Качанава і выказала меркаванне, што праект стане штогадовым. — Кожны раз гэта будуць новыя выпускнікі і штогадовае папаўненне патрыётаў сваёй краіны — Беларусі і Расіі.

Старшыня Савета Рэспублікі пераканана: сяброўства моладзі абедзвюх краін гарантуе, што ў будучым дзяржавы будуць разам. 

— І захаванне агульнай для нас памяці аб Вялікай Айчыннай вайне будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне, — упэўнена яна.

Паводле яе меркавання, праект павінен стаць маштабным, запамінальным і вельмі цікавым для моладзі. 

Арганізатары мяркуюць, што ў праекце прымуць удзел па сто выпускнікоў з кожнага боку, якія праедуць па розных гарадах Беларусі і Расіі. Стартуе праект у Брэсце 22 чэрвеня — у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а фінішуе ў беларускай сталіцы 3 ліпеня — у дзень вызвалення Мінску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За гэты час запланаваны прыпынкі ў розных гарадах Беларусі і Расіі. 

Дарэчы, мерапрыемствы «Цягніка Памяці» павінны інтэгравацца ў чарговы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, правядзенне якога запланавана сёлета ў Гродне напрыканцы чэрвеня. Цягнік зробіць прыпынак у абласным цэнтры падчас правядзення Форуму.

Як перакананы міністр адукацыі Андрэй Іванец, сёння бакам вельмі важна праводзіць палітыку па захаванні гістарычнай памяці і працаваць з моладдзю па ўвекавечванні подзвігу, які быў здзейснены савецкім народам у гады Вялікай Айчыннай вайны. 

— Мерапрыемствы «Цягніка Памяці» запланаваны на працягу 15 дзён і аб’яднаюць моладзь, якая з’яўляюцца пераможцамі розных міжнародных конкурсаў, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваіх устаноў адукацыі, фактычна гэта лепшыя прадстаўнікі навучэнскай моладзі, — расказаў міністр адукацыі.

Паводле яго слоў, маршрут будзе пабудаваны такім чынам, каб выпускнікі змаглі наведаць цэлы шэраг гарадоў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, азнаёміцца з месцамі баявой славы, наведаць адпаведныя музеі, месцы гістарычнай памяці, сустрэцца са сваімі аднагодкамі.

— Мяркуецца сустрэча ўдзельнікаў «Цягніка Памяці» са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай для таго, каб яшчэ раз паглядзець на тыя гістарычныя падзеі праз прызму сучасных рэалій, — рэзюмаваў Андрэй Іванец.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.