Вы тут

БАТЭ — уладальнікі Суперкубка Беларусі


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем важныя спартыўныя навіны.


Пазіцыя тыдня. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка падняўся на 41-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Пакуль у яго кар'еры гэта найлепшая пазіцыя ў сусветным рэйтынгу. У актыве беларуса 1179 балаў. Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў займае 148-ю пазіцыю, маючы 422 балы.

У рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі беларуска Арына Сабаленка па-ранейшаму займае трэцяе месца, маючы ў сваім актыве 4853 балы. Вікторыя Азаранка — на 15-й пазіцыі (2271 бал). Аляксандра Сасновіч займае 59-е месца (1028 балаў).

Няўдача тыдня. Хакеісты «Дынама-Мінск» уступілі СКА ў чацвёртым матчы Кубка Гагарына з вынікам 3:4 і скончылі сваё выступленне ў сезоне 2021/2022. Такім чынам, «зубры» зноў не змаглі пераадолець першы раўнд плэй-оф. У гэтую стадыю яны выйшлі ўжо шосты раз у сваёй гісторыі.

«Каманда змагалася да апошняга. Вельмі крыўдна, што зноў крыху не хапіла. Мы засмучаныя такім вынікам. Ва ўсёй серыі каманда глядзелася нядрэнна, за выключэннем некалькіх момантаў, якія не дазвалялі нам вырашаць вынік сустрэч на сваю карысць. СКА — сур'ёзны і высокапрафесіянальны супернік з індывідуальна моцнымі гульцамі ў сваёй камандзе. Яны прымусілі нас заплаціць за нашы памылкі, якія мы здзейснілі», — падвёў вынік матча галоўны трэнер «Дынама-Мінск» Крэйг Вудкрафт. Яго словы прыводзіць прэс-служба клуба.

Лічба тыдня. 20-ю перамогу атрымалі баскетбалісткі «Гарызонта» ў чэмпіянаце Беларусі. Матч з камандай «Цмокі-Мінск» скончыўся вынікам 82:50. Самай дзейнай у складзе «Гарызонта» стала Вікторыя Гаспер, якая набрала 20 балаў. У «Цмокі-Мінск» самай эфектыўнай стала Дар'я Магаляс, у яе 21 бал. Становішча ў вядучай групе наступнае: «Гарызонт» — 40 балаў (20 матчаў), «Цмокі-Мінск» — 37 (21), «Алімпія» — 36 (20).

Каманда тыдня. Футбалісты барысаўскага БАТЭ восьмы раз сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі. Барысаўчане абыгралі футбалістаў салігорскага «Шахцёра» з вынікам 1:0. Адзіны пераможны гол забіў нападаючы БАТЭ Неманья Міліч. БАТЭ стаў васьміразовым уладальнікам Суперкубка Беларусі, тройчы гэты трафей бралі футбалісты брэсцкага «Дынама», па разе — «Шахцёр» і «Гомель».

Цытата тыдня. «Каб была канкурэнцыя і высокія вынікі наверсе, на міжнароднай арэне, былі вышэйшыя алімпійскія дасягненні, каб часцей гучаў гімн Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, неабходна пачынаць знізу. Калі ў нас будзе масавасць сярод пачаткоўцаў, тады будзе канкурэнцыя сярод прафесіяналаў», — сказаў старшыня Беларускай федэрацыі лыжных гонак Аляксандр Дараховіч падчас «Чыжоўскай лыжні». Яго словы прыводзіць БелТА. Спартыўнае свята ў Мінску прайшло ў мінулыя выхадныя і сабрала каля 800 чалавек. Сёлета мерапрыемства прайшло ў пяты раз.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.