Вы тут

Андрэйчанка паслу Ірана: Толькі разам мы можам процістаяць санкцыям


Старшыня Палаты прадстаўнікоў ​Уладзімір Андрэйчанка і пасол Ірана Саід Яры абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.


Вітаючы пасла, спікер ніжняй палаты парламента назваў гэтую сустрэчу сімвалічнай: адбылася яна напярэдадні ісламскага свята Наўруз. Павіншаваўшы дыпламатаў і пажадаўшы росквіту краіне, Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі будзе садзейнічаць таму, каб Беларусь і Іран развіваліся і далей.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў нагадаў, што ў верасні мінулага года ў Душанбэ адбылася сустрэча прэзідэнтаў дзвюх дзяржаў, дзе былі дасягнуты дамоўленасці па трох важных кірунках. «Гэта фарміраванне дарожнай карты развіцця нашага супрацоўніцтва, аптымізацыя работы змяшанай двухбаковай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, а таксама завяршэнне рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, — заўважыў Уладзімір Андрэйчанка. — Гэтыя, а таксама пытанні міжпарламенцкага супрацоўніцтва абмяркоўваліся і падчас майго візіту ў вашу краіну ў рамках інаўгурацыі прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі спадара Эбрахіма Раісі, сустрэчы са спікерам спадаром Галібафам у жніўні мінулага года. Летась у верасні ўсе прапановы беларускага боку па змесце дарожнай карты былі перададзены іранскаму боку падчас сустрэчы міністраў замежных спраў у рамках Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый».

— Ужо не толькі Іран, а і Рэспубліка Беларусь, а таксама наш агульны партнёр — Расія, сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнымі санкцыямі, ціскам з боку Злучаных Штатаў Амерыкі, іх саюзнікаў, — заявіў спікер ніжняй палаты парламента. — Мэты іх мы добра ведаем: яны, мякка кажучы, непрыстойныя. Па вялікім рахунку гэта злачынныя мэты. І толькі аб’яднаўшыся і разам узаемадзейнічаючы, мы можам выстаяць у гэтых умовах. Мы зацікаўленыя ў развіцці нашых адносін і спадзяёмся, што прапановы беларускага боку па дарожнай карце будуць у найбліжэйшы час разгледжаны.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Саід Яры паведаміў аб перспектыве ўсебаковых адносін з Беларуссю. «Ва ўсіх кірунках ёсць патэнцыял для ўзаемадзеяння, — лічыць пасол. — Прыярытэт для нас — узаемадзеянне і супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы з Рэспублікай Беларусь, дружалюбнай для нас краінай. Таксама хачу адзначыць, што ў сферы навукі і тэхналогій, а таксама адукацыі ёсць магчымасці для супрацоўніцтва. Галоўная падстава для развіцця ўсіх гэтых кірункаў — добрыя адносіны на высокім узроўні ў палітычнай сферы паміж нашымі краінамі. У нас высокі ўзровень даверу, мы спадзяёмся ў хуткім часе развівацца па ўсіх кірунках больш, чым раней».

Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных, Іран з’яўляецца дружалюбнай краінай, наша ўзаемадзеянне развіваецца літаральна па ўсіх кірунках. «Вядома, яно абмежаванае санкцыямі, якія несправядліва ўведзены ў адносінах да Ірана пасля выхаду з ядзернай здзелкі Злучаных Штатаў Амерыкі, — удакладніў парламентарый. — Мы ўважліва сочым за гэтым працэсам і падтрымліваем намаганні міжнароднай супольнасці па вяртанні да міжнародных дамоўленасцяў, якія будуць прымальныя для ўсіх бакоў. У гэтым выпадку ў нас з’явяцца сапраўды сур’ёзныя перспектывы ўзаемадзеяння практычна ва ўсіх галінах: у сферы сельскай гаспадаркі, машынабудавання, нафтаперапрацоўкі, лагістыкі. Ужо цяпер у нас дастаткова актыўна развіваецца ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі, навуковага супрацоўніцтва».

Дэпутат звярнуў увагу на яшчэ адзін факт. «Іран знаходзіцца пад уплывам заходніх санкцый ужо больш чым 40 гадоў, — падкрэсліў Андрэй Савіных. — Тым не менш яны знайшлі спосабы супрацьдзеяння гэтаму санкцыйнаму ціску і з’яўляюцца, па сутнасці, адной з найбуйнейшых эканомік Блізкага Усходу. Гэты вопыт таксама важны цяпер, калі санкцыі становяцца звычайным інструментам барацьбы з канкурэнтамі з боку калектыўнага Захаду».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.