У Выдавецкім доме «Звязда» па замове і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выходзіць раман Мікалая Чаргінца «Маёр Ветраў».
Прызнаны майстра дэтэктыўнага жанра ў сваім вострасюжэтным творы ўздымае актуальныя праблемы міжнароднага тэрарызмса і наркатрафіка. Для галоўнага героя рамана маёра Рамана Ветрава гонар, адданасць справе, разуменне абавязку — не проста словы. Ветэран баявых дзеянняў у Афганістане, афіцэр сілавых структур спецпрызначэння, ён уражвае здольнасцю у любой сітуацыі знаходзіць выйсце. Вытрымка сумленнага вайскоўца, высокі прафесіяналізм, мужнасць дапамагаюць Ветраву атрымаць перамогу над злачыннымі планамі буйнейшага наркагандляра.
Досвед пісьменніка Мікалая Чаргінца заснаваны на яго багатым веданні міжнародных падзей, на вопыце ўдзелу ў баявых дзеяннях савецкіх войскаў у Афганістане. Празаік не аднойчы звяртаецца да падобных тэматычных абсягаў. Яго творы, якія захоўваюць у сабе элементы дэтэктыўнага жанра, вылучаюцца асаблівым дынамізмам, напоўнены драматургіяй жыцця, паказваюць чалавечыя характары ў самых няпростых абставінах.
Раман «Маёр Ветраў» адрасаваны шырокаму колу чытачоў. І найперш яго варта прачытаць моладзі, падлеткам.
Сяргей ШЫЧКО
Прадухіліць і дапамагчы.
Лета — спрыяльны час, каб звазіць дзіця на канікулах адпачыць.
Тут спяваюць на «жаўруковай мове».