У тэматычную экспазіцыю «Навучальная літаратура ў гістарычнай рэтраспектыве» ўвайшло каля 40 кніг з фонду рэдкіх і каштоўных выданняў. Сярод экспанатаў прадстаўлены айчынныя і замежныя падручнікі і навучальныя дапаможнікі, выдадзеныя з сярэдзіны XIX стагоддзя да 1950 года: «Лекцыі арганічнай хіміі (1880 год), «Курс элементарнай агульнай хіміі» (1863), «Зборнік задач вышэйшай матэматыкі» (1911), «Курс элементарнай геаметрыі» (1923), а таксама «Асновы параўнальнай анатоміі бесхрыбтовых».
Усяго ўніверсітэцкая калекцыя навучальнай літаратуры ўключае больш за дзве тысячы выданняў. Самаму старому падручніку больш за трыста гадоў — гэта «Арыфметыка Магніцкага» (1703).
Наведаць выставу могуць усе ахвотныя па буднях з 9.00 да 17.00 па адрасе праспект Незалежнасці, 4, каб. 313 (зала «Абанемент навучальнай літаратуры»). Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня. Уваход вольны.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Фундаментальная бібліятэка БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота прэс-службы БДУ
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.